Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў следчым ізалятары Гомеля

31 ліпеня, Позірк. Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў гомельскім следчым ізалятары № 3, вынікае з паведамлення яе мужа Андрэя Шарэнды.
Яму невядома, колькі цягнуўся этап жонкі з мінскага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя ў Гомель. У першай палове ліпеня палітзняволеную накіравалі ў РНПЦ на чацвёртую па ліку псіхіятрычную экспертызу. Этапаванне з гомельскага СІЗА ў сталіцу заняло дзевяць дзён. Затым доўгі час сям’я не ведала, дзе знаходзіцца Шарэнда-Панасюк.
18 ліпеня стала вядома, што ў палітзняволенай “хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці”. Ва ўмовах следчага ізалятара і калоніі “мець такі дыягназ за кратамі — як адкладзены смяротны прысуд”, адзначыў яе муж.
22 сакавіка стала вядома, што Шарэнда-Панасюк звярнулася з прашэннем аб памілаванні да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю дзяржтэлеканалу “Беларусь 1”.
Праваабаронцы паведамлялі, што жанчына можа выйсці на волю 21 траўня, аднак пасля стала вядома, што ў дачыненні да яе распачалі трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнда-Панасюк да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) КК.
У красавіку 2022 года палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да 1 года зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га — да такога ж тэрміну паводле таго ж артыкула.
21 сакавіка Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя меры для абароны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.
Раней муж, які знаходзіцца з дзецьмі ў эміграцыі, паведамляў, што Шарэнда-Панасюк “мінімум 32 разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы” штрафнога ізалятара і карцара, а яшчэ “каля 150 дзён” правяла ў памяшканні камернага тыпу.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прадстаўнікамі Еўракамісіі і ЕСЗД падтрымку для беларусаў і санкцыі для рэжымуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка