Лябедзька прапанаваў падрыхтаваць заяўку на ўступленне Беларусі ў ЕС

3 жніўня, Позірк. Падрыхтаваць і накіраваць у Брусэль заяўку на ўступленне Беларусі ў Еўрасаюз прапанаваў дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька на двухдзённай канферэнцыі “Новая Беларусь 2024”, якая адкрылася ў Вільнюсе 3 жніўня.
На думку Лябедзькі, гэта стала б не толькі сімвалам, “але і палітычнай воляй”.
Акрамя таго, распавядаючы пра палітычныя планы для дэмакратычных сілаў і агулам беларусаў, Лябедзька прапанаваў “унесці ў палітычны каляндар” 2024 і 2025 гады, у якіх старшынстваваць у ЕС будуць Польшча і Літва.
“Гэта наш шанец, каб праблемы, пра якія мы казалі, пераўтварыць у план дзеянняў, каб іх зменшыць”, — падкрэсліў Лябедзька. Дарадца Ціханоўскай таксама лічыць мэтазгодным правядзенне ў Варшаве пад патранатам польскага прэм’ера Дональда Туска ці кіраўніка МЗС гэтай краіны Радаслава Сікорскага канферэнцыі па Беларусі.
Лябедзька таксама адзначыў, што ў 2025 годзе неабходна падрыхтаваць дамовы паміж дэмакратычнымі сіламі, нацыянальнымі парламентамі і міжнароднымі арганізацыямі па аналогіі з дамовай, якая была заключана ў траўні з Еўрапарламентам і падпісана яго спікерам Рабертай Метсола.
Паводле Лябедзькі, гэтыя тры крокі дазволяць значна зменшыць колькасць праблем.
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года на чыгунцы загінула дзевяць чалавек, пяцёра атрымалі сур'ёзныя траўмы — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць дзяцей, што загінула ад вонкавых прычын, павялічылася больш як на траціну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСтаршыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе, параўнала Беларусь з ёй — краіна "бароніцца ад ЗША"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка