Ціханоўская: Праца па праекце “пашпарта новай Беларусі” зрушылася з месца
3 жніўня, Позірк. Праца па праекце “пашпарта новай Беларусі” “зрушылася з месца, зараз выпрацоўваецца шмат дакументаў”. Такую заяву зрабіла на канферэнцыі “Новая Беларусь” 3 жніўня ў Вільнюсе дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і прадставіла Марыюса Гудалайціса ў якасці дырэктара праекта. Паводле яе слоў, Гудалайціс быў прызначаны на пасаду месяц таму.
“Мы з самага пачатку казалі, што праект “пашпарта новай Беларусі” будзе цяжкім, бо перш за ўсё гэта — вялікая пагроза рэжыму Лукашэнкі, што яны не маюць манаполіі на беларусаў. І калі ўжо настаў такі момант, калі вось-вось будуць выдадзеныя першыя ўзоры, пачалася атака на той цэнтр, які друкуе пашпарты”, — сказала дэмлідар.
“Гэта моцна ўдарыла па нас, але мы вытрымалі гэты ўдар”, — заявіла Ціханоўская і адзначыла, што Гудалайціс — “вельмі дасведчаны чалавек”.
“Вырабіць пашпарты — гэта адна справа, а змагацца за прызнанне — іншая”, — падкрэсліла дэмлідар, адзначыўшы, што ёсць некалькі сцэнароў і накірункаў працы, але яна не стане раскрываць іх.
“Мы сутыкаемся з вялікім супрацівам”, — дадала Ціханоўская.
7 чэрвеня цяпер ужо былы намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валер Кавалеўскі заявіў, што праца над праектам “пашпарта новай Беларусі” працягваецца, але кожны крок не выносіцца ў публічнае поле з меркаванняў бяспекі і для прадухілення магчымых правакацый.
Паводле яго слоў, “далёка не кожны крок паспяховы”, але АПК “удасканальвае падыходы” да прызнання дакумента.
Адной з праблем на шляху рэалізацыі праекта Кавалеўскі назваў адсутнасць “органа выдачы” пашпарта, без гэтага немагчыма надрукаваць узоры.
Орган выдачы, у сваю чаргу, не можа працаваць без ключавых кадраў, з пошукам якіх, паводле сцвярджэння намесніка кіраўніка АПК, ёсць цяжкасці: “Людзі адмаўляюцца, бо разумеюць: публічная праца ў такім праекце — гэта рэпрэсіі з боку рэжыму ў дачыненні да спецыяліста і яго родных”.
“На жаль, мы трапляем у заганнае кола: пакуль не знойдзем людзей — не будзе органа выдачы. Пакуль не будзе органа выдачы — не будзе ўзораў. Пакуль не будзе ўзораў — не будзе пачынацца размова аб прызнанні”, — сказаў Кавалеўскі.
Паводле яго слоў, праверкай кампаніі Garsų Pasaulis, якая дапамагала ў распрацоўцы дызайну пашпарта, зараз займаецца Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы. “Калі ДДБ Літвы прызнае гэтую кампанію нядобранадзейнай — мы будзем шукаць новага партнёра для друку ўзораў і далейшага супрацоўніцтва, з рэпутацыяй, якая не будзе ні ў каго выклікаць пытанняў. Пры гэтым супрацоўніцтва з [другім партнёрам] Геральдычнай радай працягнецца, бо яна займаецца выключна дызайнам. Ніякага доступу да тэхнічнай часткі праекта, друку, выдачы, бяспекі, персанальных даных беларусаў рада не мела і мець не будзе”, — падкрэсліў палітык.
Ён адзначыў, што не можа назваць тэрмін рэалізацыі праекта, бо ёсць “абставіны, якія знаходзяцца па-за кантролем АПК”.
“Прашу зразумець, што мы робім справу, якую ніколі не рабілі. Магу толькі прасіць аб цярплівасці. У праекта дакладна ёсць перспектыва”, — сказаў Кавалеўскі.
Аб праекце “пашпарта Новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года.
У сакавіку 2024 года АПК паведаміў аб завяршэнні стварэння “пашпартнага цэнтра” і фарміравання “каманды прафесіяналаў”, якая будзе займацца праектам.
Тады ж было заяўлена аб затрымцы прыбыцця “спецыяльных матэрыялаў” для вырабу першых 500 узораў дакумента.
28 траўня Беларускі раследавальніцкі цэнтр апублікаваў даследаванне “Пашпарт новай Беларусі” і стары “кашалёк” Лукашэнкі. Як кампанія — распрацоўшчык дакумента звязаная з Віктарам Шаўцовым”. Журналісты БРЦ сцвярджалі, што літоўскае прадпрыемства Garsų Pasaulis звязанае з блізкім да Лукашэнкі бізнэсменам, а Геральдычную раду ўзначальвае былы супрацоўнік беларускага МУС.
29 траўня Кавалеўскі заявіў, што “кожны падрадчык і партнёр праекта “пашпарта новай Беларусі” пройдзе праверку”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+