ЕС увёў персанальныя санкцыі супраць 28 сілавікоў, суддзяў і прадстаўнікоў дзяржСМІ (дапоўнена)

5 жніўня, Позірк. Еўрапейскі саюз увёў персанальныя санкцыі супраць 28 прадстаўнікоў Мінска, паведамляе 5 жніўня Савет ЕС. Яны датычацца сілавікоў, супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, судоў і папраўчых устаноў.
Пад санкцыі трапілі генеральны дырэктар дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА Ірына Акуловіч, вядучы праекта “Сенат” на тэлеканале СТБ і старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Мікіта Рачылоўскі, дырэктар выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Дзмітрый Жук.
Яны “свядома прадстаўляюць беларускаму грамадству ілжывую інфармацыю аб рэпрэсіях, якія праводзяць дзяржаўныя структуры, распаўсюджваюць дэзінфармацыю як ад беларускіх, так і ад расійскіх уладаў, і распальваюць варожасць у дачыненні да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці”, лічыць Савет ЕС.
Іншыя прозвішчы не называюцца.
Удакладняецца, што абмежавальныя меры ўведзены ў дачыненні да двух намеснікаў начальнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (ГУБАЗіК), якое названа “адной з ключавых структур, адказных за палітычны пераслед у Беларусі, уключаючы адвольныя і незаконныя арышты і дрэнны зварот, у тым ліку катаванні, у дачыненні да актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці”.
У спіс уключаны прадстаўнікі судовай сістэмы, якія “выносілі палітычна матываваныя рашэнні, у тым ліку ў дачыненні да грамадзян, якія выступалі супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, або проста выказвалі ўласную думку супраць рэжыму Лукашэнкі”.
Таксама санкцыі накладаюцца на кіраўнікоў розных папраўчых установаў.
Такім чынам, пад санкцыямі ЕС зараз знаходзіцца 261 чалавек і 37 кампаній.
Іх актывы на тэрыторыі Еўрасаюза замарожаны. У дачыненні да фізічных асоб дадаткова ўводзіцца забарона на паездкі, што не дазваляе ім уязджаць на тэрыторыю ЕС або рухацца транзітам праз яе.
Гэтыя санкцыі, як зазначаецца ў прэс-рэлізе, прыняты напярэдадні чацвёртай гадавіны “сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года”.
У дачыненні да Беларусі (яе грамадзян і кампаній) санкцыі былі ўведзены дэмакратычнымі краінамі за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, рэпрэсіі, якія прымяняе ўлада і яе падтрымку ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


