Пракуратура Польшчы перадала ў Акруговы суд Варшавы справу беларускі, якая абвінавачваецца ў шпіянажы

5 жніўня, Позірк. Мазавецкае аддзяленне Нацыянальнай пракуратуры Польшчы перадало ў Акруговы суд Варшавы справу грамадзянкі Беларусі Дар’і А., якая абвінавачваецца ў шпіянажы (арт. 130 КК Польшчы), паведамляе ведамства.
Жанчыне пагражае пакаранне не менш як пяць гадоў пазбаўлення волі, гаворыцца ў рэлізе.
Падчас расследавання ўстаноўлена, што ў 2023 годзе фігурантка “неаднаразова давала супрацоўнікам Камітэта бяспекі Беларусі інфармацыю аб дзейнасці, структуры і фінансаванні арганізацый, якія аказваюць падтрымку беларускай апазіцыі”.
Адзначаецца, што беларускія ўлады выкарыстоўвалі дадзеныя для распаўсюджвання палітычнай прапаганды, прадстаўляючы апазіцыю як удзельнікаў “экстрэмісцкіх” арганізацый.
Паводле версіі пракуратуры, даныя, атрыманыя ад Дар’і А., таксама дазволілі абвінавачваць Польшчу ў падрыхтоўцы тэрарыстычных арганізацый з беларускіх грамадзян, якія нібыта планавалі напады на аб’екты крытычнай інфраструктуры ў Беларусі па запыце польскіх спецслужбаў.
Адзначаецца, што памылковая інфармацыя падарвала інтарэсы Польшчы і польскую знешнюю палітыку ў сферы падтрымкі дэмакратычнай беларускай апазіцыі і прывяла да дэстабілізацыі адносін паміж Польшчай і Беларуссю, зазначае ведамства.
Абвінавачаная застаецца пад вартай у чаканні суда.
Паводле звестак СМІ, размова ідзе пра былую апазіцыйную актывістку з Баранавічаў (Брэсцкая вобласць) Дар’ю Астапенку.
Жанчына была затрымана ў снежні 2023 года, тады паведамлялася, што яна займалася шпіянажам на працягу трох месяцаў.
Гэта не першы выпадак, калі Польшча абвінавачвае грамадзянаў Беларусі ў шпіёнскай дзейнасці.
У красавіку суд Познані (Польшча) прызнаў 51-гадовага грамадзяніна Беларусі ваеннага ў адстаўцы Андрэя Р. вінаватым у шпіянажы на карысць Мінска і прыгаварыў да пазбаўлення волі на тры гады.
2 лютага Беластоцкі акруговы суд (Польшча) прыгаварыў расіяніна і беларуса да чатырох гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Расіі.
19 снежня 2023 года Люблінскі акруговы суд (Польшча) вынес прыгавор 14 іншаземцам, абвінавачаным у шпіянажы на карысць Расіі. Сярод іх было трое грамадзян Беларусі. Абвінавачаны Арцём А. атрымаў самы працяглы тэрмін — шэсць гадоў пазбаўлення волі, абвінавачаная Марыя М. — год і месяц пазбаўлення волі.
17 чэрвеня стала вядома, што трое з асуджаных зніклі з поля зроку ўладаў пасля выхаду з-пад папярэдняга арышту, сярод іх — беларуска. Яе суд абвінаваціў у тым, што яна дазволіла выкарыстоўваць свой банкаўскі рахунак для пералічэння грошай за выкананыя “заданні”, а таксама дапамагала расклейваць антыўкраінскія ўлёткі. Да арышту яна вучылася ў Варшаве. 20 чэрвеня жанчыну затрымалі.
Вядома, што ў 2022 годзе польскія службы затрымалі 20 чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з расійскай або беларускай разведкай.

- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаМногія геаграфічныя рэгіёны ў Арктыцы носяць імёны выхадцаў з Беларусі — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох спакойных дзён Літва зноў зафіксавала спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

