Пацярпелага ў Віцебску школьніка-футбаліста ўначы перавезлі ў мінскі цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі

6 жніўня, Позірк. У ноч на 6 жніўня выхаванца віцебскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву “Камсамолец”, які пацярпеў напярэдадні падчас трэніроўкі, перавезлі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, хлопчыка паклалі ў аддзяленне рэанімацыі гэтай медыцынскай установы.
“Рашэнне пра шпіталізацыю дзіцяці на чацвёрты ўзровень аказання меддапамогі прыняў рэспубліканскі кансіліум, які адбыўся ў рэжыме тэлекансультавання паміж РНПЦ і Віцебскай абласной бальніцай”, — гаворыцца ў паведамленні.
На раніцу “стан ацэньваецца бліжэй да сярэдняй цяжкасці”, адзначае ведамства. Дзіця знаходзіцца ў прытомнасці і атрымлівае “медыкаментознае лячэнне з нагоды цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы, пералому асновы чэрапа, удара грудной клеткі”. Першапачаткова Мінздароўя ацэньвала яго стан як цяжкі.
Паводле інфармацыі спартыўнага медыя “Трыбуна”, на 9-гадовае дзіця падчас трэніроўкі ўпала футбольная брама. Гэта адбылося ў манежы Віцебскага цэнтральнага спартовага комплексу (пр-т Люднікава, 12).
5 жніўня Міністэрства спорту і турызму паведаміла, што кіраўніцтва ведамства “ўважліва сочыць за надзвычайнай сітуацыяй, якая адбылася ў Віцебску”, “абставіны траўмавання высвятляюцца”.

- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

