У Мінску можна будзе загадзя забраніраваць месца на платнай паркоўцы
5 жніўня, Позірк. У Мінску плануецца стварыць сайт, дзе можна будзе загадзя забраніраваць і аплаціць месца на платнай паркоўцы або паскардзіцца на аўтахлам. Пра гэта паведаміў прэс-службе сталічнага выканкама генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі” Андрэй Зыранаў.
Паводле слоў чыноўніка, мяркуецца, што лічбавая платформа будзе ўключаць некалькі сэрвісаў, у іх ліку платныя паркоўкі, аўтастаянкі, паркінгі, захоўванне транспартных сродкаў, якія парушылі правілы дарожнага руху.
“На сайце можна будзе пакінуць заяўку на неэксплутаваны транспартны сродак, калі вы бачыце такі. Будзе і магчымасць зарэзерваваць месца і на платнай паркоўцы, і на стаянцы, якая ахоўваецца. Адразу ж аплаціць, убачыць навігацыю, прыехаць на гэтае месца, і інспектар паркоўкі адразу будзе бачыць, што гэтае месца аплачана”, — сказаў Зыранаў.
Акрамя таго, на сайце можна будзе ўбачыць, на якую штраф-стаянку павезлі аўтамабіль, калі ён быў прыпаркаваны ў неналежным месцы.
Калі сэрвіс пачне працу, чыноўнік не ўдакладніў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



