Ціханоўская ў гадавіну выбараў-2020: Не губляйце надзею, разам мы пабачым світанак новай Беларусі
9 жніўня, Позірк. Чатыры гады таму “скрадзеныя выбары запалілі іскру мірнага паўстання ў Беларусі”, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце з нагоды чарговай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.
“Сёння мы выказваем салідарнасць з усімі, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі, людзьмі за кратамі і іх сем’ямі, з усімі, хто выступае супраць тыраніі, прыгнёту і расійскай імперскай агрэсіі, — сказала палітык. — Мы салідарныя сама меней з 1.400 беларусамі, якіх утрымліваюць у якасці палітычных закладнікаў, у тым ліку майго мужа Сяргея, лаўрэата Нобелеўскай прэміі [міру] Алеся Бяляцкага, Ігара Лосіка і Марыю Калеснікаву”.
“Мы шкадуем, што ніхто з нашых людзей не быў вызвалены на мінулым тыдні ў выніку міжнароднага абмену палоннымі. Але гэта не павінна перашкодзіць нам змагацца за іх. Мы павінны падвоіць нашыя намаганні і працаваць разам. І мы не павінны здавацца, пакуль не вызвалім усіх палітвязняў у Беларусі”, — падкрэсліла яна.
Паводле слоў Ціханоўскай, у 2020 годзе беларусы паказалі, што яны шануюць кожнае чалавечае жыццё, а таксама тое, што яны “еўрапейцы, якія заслугоўваюць міру, дэмакратыі і працвітання”. “Мы паказалі ўсяму свету, што можа быць іншая Беларусь, якая паважае сваіх суседзяў і міжнароднае права, дзе няма месца прыгнёту і палітвязням, — адзначыла дэмлідэр. — Беларусь, якая можа быць добрым партнёрам і саюзнікам. І мы працягваем дэманстраваць гэта зараз сваім супрацівам і адвагай, сваёй крэатыўнасцю і самаарганізацыяй, сваімі шматлікімі ініцыятывамі і кампаніямі”.
Падкрэсліўшы, што “ў барацьбе за свабоду патрэбныя саюзнікі”, Ціханоўская падзякавала за салідарнасць усім краінам, якія падтрымліваюць прыхільнікаў перамен у Беларусі, а таксама за тое, што “адрозніваюць беларускі народ і злачынны рэжым” Аляксандра Лукашэнкі.
“Барацьба за свабоду таксама мае патрэбу ў адзінстве, — адзначыла яна. — Я ўдзячная беларускім палітычным лідарам, журналістам, актывістам і блогерам за тое, што яны не здаюцца”.
Паводле слоў палітыка, “дыктатуры разбураюцца хутка і тады, калі гэтага ніхто не чакае”, аднак да гэтага моманту трэба рыхтавацца. “Таму мы сфармавалі альтэрнатыўныя дэмакратычныя інстытуты, — сказала дэмлідэр. — Мы распрацавалі бачанне новай Беларусі — Беларусі без тыраніі і прыгнёту. Таму так важна падтрымліваць Украіну, бо яна змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за нашу, за тыя каштоўнасці, якія мы ўсё адстойваем”.
“Я веру, што перамены ў Беларусі могуць выклікаць перамены і ў Расіі, і гэта будзе вялікім ударам па тыраніях ва ўсім свеце. Падтрымка Беларусі і падтрымка Украіны — гэта не дабрачыннасць. Гэта інвестыцыі ў мір, дэмакратыю і міжнародную бяспеку. Маім суайчыннікам, беларусам, хачу сказаць: “Не губляйце надзею”. Наш шлях цяжкі, але з кожным днём мы дамагаемся прагрэсу. Нас не прымусяць замаўчаць. Мы не будзем зламаныя. Разам мы ўбачым світанак новай Беларусі — Беларусі свабоднай, дэмакратычнай і гордай”, — падсумавала Ціханоўская.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка