Сацдаследаванне: Каля паловы гараджан лічыць роднай беларускую мову, каля траціны — рускую і беларускую адначасова

15 снежня, Позірк. Каля паловы гараджан лічыць роднай беларускую мову, каля траціны — рускую і беларускую адначасова, гаворыцца ў сацдаследаванні “Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2023 годзе”, праведзеным сацыёлагамі Філіпам Біканавым і Канстанцінам Несцяровічам пры падтрымцы фонду Фрыдрыха Эберта.
У даследаванні ўдзельнічалі 1.205 жыхароў гарадоў, дзе пражывае ад 20 тыс. чалавек, ва ўзросце 18–65 гадоў. Даныя сабраныя 2–5 лістапада метадам анлайн-апытання.
Сацыёлагі канстатавалі, што беларуская мова застаецца важнай культурнай каштоўнасцю і складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці, але выкарыстоўваецца “хутчэй як складнік самаідэнтыфікацыі, чым як маркер ідэнтыфікацыі іншых”, яе “практычна не адзначаюць у якасці прыкметы, паводле якой можна ідэнтыфікаваць беларуса”. Выкарыстанне мовы толькі для самаідэнтыфікацыі звязана з тым, што “пераважная большасць беларусаў” размаўляе па-руску.
Разам з тым кожны пяты рэспандэнт назваў беларускую мову “прыкметай, якая аб’ядноўвае іх з іншымі беларусамі”.
Аўтары даследавання дзеляць жыхароў краіны паводле асаблівасцяў нацыянальнай ідэнтычнасці на пяць асноўных сегментаў: савецкія (37%), абыякавыя (27%), у стадыі фармавання (19%), свядомыя (13%), русіфікаваныя (4%).
Беларуская мова найбольш важная для свядомых. Яны значна часцей за іншых яе ўжываюць (75% час ад часу, у тым ліку 14% — часцей за ўсё) і лічаць роднай (84%). Аднесеныя да гэтай катэгорыі рэспандэнты таксама часцей за астатніх карыстаюцца англійскай мовай (28% час ад часу). Для савецкіх і русіфікаваных ключавую ролю як інструмент і маркер самаідэнтыфікацыі грае руская мова.
Сацыёлагі падкрэслілі, што роля мовы ў кантэксце розных сегментаў беларускай ідэнтычнасці засталася нязменнай з мінулага года.
Вынікі даследавання паказалі наяўнасць устойлівага вобразу беларуса як працавітага, мірнага, гасціннага, добрага і цярплівага чалавека.
Аб’яднаўчым нацыянальным сімвалам з’яўляецца зубр, ён быў самым папулярным сярод усіх катэгорый апытаных (напрыклад, такім яго прызнала 42% свядомых і 51% савецкіх). Другі па папулярнасці сімвал — дранікі.
У ліку іншых папулярных сімвалаў удзельнікі даследавання назвалі беларускую мову (39%) і гістарычны герб “Пагоня” (32%).
Сярод вядомых беларускіх брэндаў апытаныя найчасцей называлі БелАЗ (36%), МАЗ (23%), МТЗ (19%) і “Беларуськалій” (14%).
- Грамадства, ЭканомікаЖаночае беспрацоўе ў Беларусі з 2020 года скарацілася з 3,3% да 2,7% — міністр працыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПасля ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС цана на электраэнергію расце насуперак абяцанням уладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФранцузскі сенатар заклікаў не верыць ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па ўзроўні намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў мінскім метро выяўлена каля тысячы небяспечных прадметаў — кіраўнік метрапалітэнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені страхавыя арганізацыі сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым годам раней — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаСпынена фінансаванне інвестпраектаў у Беларусі міжнароднымі банкамі на 19 млн еўра — Інстытут эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа сустрэчы альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь" выступяць дэпутаты з Італіі, Францыі, Украіны, Грузіі і іншых краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка