Выбары ў Каардынацыйную раду будуць прамымі

9 лютага, Позірк. Выбары ў Каардынацыйную раду будуць прамымі — “з закрытымі спісамі і бачнымі кандыдатамі”, адпаведнае рашэнне прынятае 9 лютага, паведамляе прэс-служба КР.
Зацверджана прапарцыйная сістэма, пры якой у кожнага выбаршчыка будзе тры галасы, але не больш за адзін голас за кандыдата і не менш за адзін у бюлетэні.
Уведзена гендэрная квота — 40% — пры ўмове, што ў кожнай пяцёрцы кандыдатаў будзе не менш за дзве жанчыны. Квота можа быць зніжана да 20% на падставе рашэння камісіі для тых “выбарчых суб’ектаў, якія аб’ектыўна не могуць выканаць квоту ў 40%”. Гэта, напрыклад, арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія ды інш.
Спіса самавылучэнцаў, а таксама квот для грамадскіх арганізацый не будзе.
7 лютага КР падоўжыў мандат дзейнага складу, які заканчваўся 8-га, да першага агульнага сходу новага складу. На гэтым фоне склала свае паўнамоцтвы віцэ-спікера і выйшла з КР Алена Жываглод.
Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) адклікала свайго дэлегата Арцёма Брухана “ў сувязі з завяршэннем паўнамоцтваў другога склікання Каардынацыйнай рады”. НАУ выступае за правядзенне выбараў у КР паводле сістэмы прамога галасавання, дзе кожны выбаршчык мае адзін голас.
Летась напрыканцы снежня дзевяць членаў КР запатрабавалі распусціць цяперашні склад.
28 лістапада 2023 года сілавікі правялі ў Беларусі больш за 130 вобшукаў у рамках крымінальнай справы, звязанай з дзейнасцю КР, вынесена 145 пастаноў аб арышце маёмасці.
Следчы камітэт паведаміў, што падазраванымі па справе праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Спікер КР можа паставіць пытанне аб перавыбарах кіраўніцтва


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

