Кіраўнік КДБ абвінаваціў Захад у ціску на Беларусь з выкарыстаннем “рознага інструментара”
20 лютага, Позірк. “Захадам паслядоўна рэалізуюцца меры па ціску на нашу краіну. Для гэтага выкарыстоўваецца разнастайны інструментарый”, — заявіў старшыня КДБ Іван Церцель 20 лютага на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі, паведамляюць дзяржСМІ.
Перш за ўсё, паводле слоў Церцеля, выкарыстоўваюцца “незаконныя эканамічныя санкцыі, спробы адрыву ад традыцыйных рынкаў, разрыву кааперацыйных сувязей з партнёрамі з краін СНД, што павінна выклікаць, цытую, “галодныя бунты” і прывесці да стварэння ўмоў для гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі”.
Як сцвярджае Тэрцель, “важнейшым напрамкам” застаюцца планы Захаду аднавіць працу ў Беларусі фондаў і няўрадавых арганізацый.
“Павышаная ўвага надаецца выкарыстанню так званай пятай калоны, якая дзейнічае на тэрыторыях Польшчы, Літвы, Украіны ў выглядзе асобных структур збеглых, якія, па сутнасці, ператварыліся ў цэнтры падрыўной дзейнасці супраць Беларусі”, — заявіў ён.
Церцель таксама заявіў, што Захад усё больш актыўна ўвязваецца ў баявыя дзеянні ва Украіне, “спецслужбы і абаронныя ведамствы Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Польшчы і іншых краін ужо не толькі займаюцца пастаўкамі ўзбраенняў ўкраінскаму боку, але і непасрэдна ўдзельнічаюць у планаванні і ажыццяўленні тэрарыстычных і дыверсійных актаў на тэрыторыі Расіі, у тым ліку дастаўляючы выканаўцаў і сродкі тэрору транзітам праз Беларусь”.
“Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы распрацаваны і цяпер актыўна рэалізуецца комплекс мер, накіраваны на глыбокі маніторынг аператыўнай абстаноўкі, якая складваецца як вакол, так і ўнутры Рэспублікі Беларусь. Мэта, якую мы перад сабой ставім, — атрыманне папераджальнай інфармацыі аб негатыўных працэсах, здольных перарасці ў рэальныя пагрозы нацыянальнай бяспецы, выпрацоўка прапаноў па іх нейтралізацыі”, — заявіў Тэрцель.
Беларусь падтрымлівае Крэмль у агрэсіі супраць Украіны, пры гэтым беларускае войска ў баявых дзеяннях пакуль не ўдзельнічае.
Гл. таксама:
Лукашэнка сцвярджае, што апазіцыя за мяжой рыхтуе дзяржпераварот у Беларусі ў 2025 годзе
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+