Ціханоўская заклікала Еўропу не ісці на здзелкі з Лукашэнкам
28 кастрычніка, Позірк. Еўропа павінна “рашуча выступіць у падтрымку Беларусі і Украіны”, заявіла 28 кастрычніка беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі шукае любую слабасць у нашым адзінстве, але не можа быць ніякіх здзелак з дыктатарам, які мае дачыненне да ваенных злачынстваў, выкрадання ўкраінскіх дзяцей і тэрору супраць уласнага народа”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў X.
Заклік Ціханоўскай з’явіўся на фоне апошніх заяў Лукашэнкі на адрас краін Еўрапейскага саюза, танальнасць якіх можна назваць прымірыцельнай.
26 кастрычніка Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыі з Днём прыняцця закона аб пастаянным нейтралітэце, заявіўшы пра ўстойлівую супрацу аўстрыйцаў і беларусаў, “нягледзячы на актыўныя спробы звонку пабудаваць бар’еры і сцены”. “Упэўнены, што няпростыя часы мінуць і мы з патроенай сілай адновім узаемадзеянне і прымножым на карысць абедзвюх краін і еўрапейскага кантынента ўсе дасягненні, напрацаваныя і назапашаныя за апошнія дзесяцігоддзі”, — адзначыў ён у пасланні.
У той жа дзень на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам ў Мінску Лукашэнка чарговы раз назваў сябе “зацятым прыхільнікам” захавання Еўрасаюза. Паводле яго слоў, ЕС “разам з ЗША, Кітаем, Расіяй, у нейкай ступені Індыяй з’яўляюцца моцнымі апірышчамі існавання нашай планеты”.
Падчас наведвання Мінскага раёна 27 кастрычніка Лукашэнка пахваліў палякаў за галасаванне на нядаўніх выбарах, вынікі якіх, верагодна, дазволяць апазіцыі сфармаваць парламенцкую большасць і ўзначаліць урад.
Акрамя таго, ён заявіў, што Беларусь “настроеная на мір з усімі суседзямі і іншымі краінамі і не жадае ваяваць”.
Віншуючы чэхаў з Днём дзяржаўнасці 28 кастрычніка, Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў Мінск і Прага сёння маюць магчымасці для “аднаўлення канструктыўнай супрацы ў гандлёвай і гуманітарнай сферах”. “Беларускі бок да гэтага гатовы”, — адзначыў ён.
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка