У ліпені хутчэй за ўсё даражэлі рыс, газеты і міжнародны турызм

11 жніўня, Позірк. Рыс, штодзённыя газеты і паслугі міжнароднага турызму выявілілся лідарамі па падаражэнні ў ліпені 2024 года, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
Цэны на іх павялічыліся на 4,03%, 3,99% і 3,39% адпаведна пры агульным росце спажывецкіх цэн за месяц на 0,03%.
За студзень — ліпень 2024 года цэны выраслі ў сярэднім на 3,42%. Прадукты харчавання падаражэлі на 3,53%, нехарчовыя тавары — на 2,14%, паслугі — на 4,08%.
Сярод сезонных харчовых тавараў больш за ўсё за сем месяцаў выраслі кошты на бульбу (у 2,21 раза), моркву (на 79,65%), буракі (+73,97%).
Сярод астатніх харчовых тавараў хутчэй даражэлі аліўкавы алей (+17,17%), какава-парашок (+13,38%), гарох, фасоля (+12,05%).
У тройцы па падаражэнні сярод нехарчовых тавараў: штомесячныя часопісы (+14,29%), набор корпуснай мэблі (+9,10%), гарнітур для пярэдняга пакоя (+8,95%).
Сярод паслуг хутчэй за ўсё даражэлі міжнародны турызм (+20,17%), вываз і ўтылізацыя цвёрдых камунальных адходаў (+18,60%), карыстанне ліфтам (+17,21%). Патаннелі толькі тры віды паслуг: рытуальныя (-5,83%), страхаванне легкавых аўтамабіляў (-3,92%) і паветранага транспарту (-1,39%).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: У Германіі асаблівая адказнасць за тых, хто пакутуе ў беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
