СМІ: Беларусь аднавіла пастаўкі бензіну ў РФ

15 жніўня, Позірк. Беларусь аднавіла экспарт бензіну ў РФ у сувязі з ростам цэн у гэтай краіне на паліва АІ-95 і АІ-100, паведаміў 15 жніўня “Коммерсант” са спасылкай на крыніцы ў расійскай нафтавай галіне.
Выданне звяртае ўвагу, што 12–14 жніўня ў суткі прадавалася сумарна па 360–600 тон АІ-95 і 180 тон АІ-100 з двух базісаў — прыгранічных станцый Злынка і Краснае ў Бранскай і Смаленскай абласцях РФ. Сцвярджаецца, што на гэтыя пастаўкі прыпала да 3,7% ад агульнага аб’ёму рэалізацыі АІ-95 на біржы.
“Экспарт беларускага бензіну ў Расію носіць непастаянны характар. Пастаўка паліва спынялася на месяц і не ажыццяўлялася з пачатку ліпеня. У чэрвені ў РФ з Беларусі па жалезных шляхах прыйшло 32,7 тыс. тон дызпаліва і 8,7 тыс. тон бензіну. У траўні было адгружана 9,9 тыс. тон бензіну”, — гаворыцца ў публікацыі.
За 2023 год Беларусь паставіла ў Расію 45 тыс. тон бензіну і 270 тыс. тон дызпаліва.
У чэрвені 2024 года сярэднія спажывецкія цэны перавышалі сярэднія цэны вытворцаў на бензін у Расіі ў 2,6 раза, Беларусі і Казахстане — у 1,6 раза, у Кыргызстане — на 23,6%; на дызельнае паліва — у Расіі ў 1,8 раза, Казахстане — у 1,5 раза, Кыргызстане — на 43,1%, у Беларусі — на 39,6%, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу штоквартальных звестак аддзела галіновай і сацыяльна-дэмаграфічнай статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
У першым квартале 2024 года фізічныя асобы набылі ў Беларусі 171,9 тыс. тон бензіну — на 9,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2019-га, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+