У дзіцячым аздараўленчым цэнтры 37 чалавек захварэла на норавірусную інфекцыю, 8 шпіталізавана
16 жніўня, Позірк. У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Колас” у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці сярод дзяцей і выхавацеляў зарэгістравана 37 выпадкаў захворвання на норавірусную інфекцыю, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Паводле інфармацыі ведамства, захварэлі 33 падлеткі і 4 выхавальнікі. Было шпіталізавана 8 чалавек, большасць ужо выпісана з бальніцы. Агулам у цэнтры знаходзіцца 587 чалавек.
Першыя выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя ў першы дзень новай змены сярод дзяцей, якія прыбылі на аздараўленне. Далей інфекцыя распаўсюдзілася ў калектыве кантактна-бытавым шляхам. Адмоўныя вынікі лабараторных даследаванняў супрацоўнікаў харчаблока, навакольнага асяроддзя, у тым ліку прадуктаў харчавання, выключаюць харчовы шлях перадачы, звязаны з арганізацыяй харчавання на аб’екце, адзначае міністэрства.
Санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з інфекцыяністамі праводзіць неабходны комплекс лячэбных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.
Наравірусная інфекцыя — вострая кішачная інфекцыя, узбуджальнікам якой з’яўляецца адна з разнавіднасцяў энтэравірусаў, норавірус сямейства Calviviridae.
Крыніца інфекцыі — хворыя на клінічна выяўленыя (70%) і бессімптомныя (30%) формы.
Асноўныя сімптомы норавіруса: галавакружэнне; млоснасць і частыя ваніты; кашаль, пяршэнне, катар; высокая тэмпература; боль у цягліцах, галаўны боль, ліхаманка, ламота, моцныя дрыжыкі; ўздуцце, буркатанне, хваравітасць жывата; дыярэя.
- Грамадства, Палітыка
- Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


