Лукашэнка абразіў украінскіх жанчын

20 жніўня, Позірк. Абразлівыя выказванні на адрас украінскіх жанчын дазволіў сабе Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія” (узятае 15 жніўня, фрагменты апублікаваныя ў той жа дзень, а таксама 18 і 19 жніўня).
На яго думку, украінцы на Захадзе нікому не патрэбныя.
“Яны да нас прыйдуць. Мы будзем аднаўляць усё разбуранае ўжо на больш высокай аснове. Усё роўна ўкраінцы будуць нашымі людзьмі, ніхто іх там не чакае, нікому яны не патрэбныя. Жанчыны будуць у іх падсцілкамі, як гэта цяпер адбываецца. Прыгажуні — украінскія жанчыны — яны проста прастытуцыяй там зарабляюць. А мужыкоў будуць выкарыстоўваць, як захочуць. Вось захацелі кінуць зноў на фронт — іх пачалі адтуль “плюшчыць” ужо, ціснуць і выкідаюць ва Украіну назад, каб адправіць на бойню — у адзін бок”, — сказаў Лукашэнка.
7 сакавіка 2023 года ён назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага “проста гнідой”, абвінаваціўшы яго ў адабрэнні “тэракту” на вайсковым аэрадроме Мачулішчы — пашкоджанні дронам дарагога расійскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.
“Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі хварэе за свой народ, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Прэзідэнт Зяленскі — проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым. Гэта я вам кажу як прэзідэнт. Гніда таму, што ён бегае вакол Беларусі, дасылае да нас людзей і просіць, як я ўжо казаў: “Давайце заключым пакт аб ненападзе, давайце дамовімся, у нас з вамі няма ніякіх праблем”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



