Ціханоўская: У 2025 годзе Лукашэнка зноў разыграе рытуальны фарс і сам сябе прызначыць прэзідэнтам
25 жніўня, Позірк. У 2025 годзе Аляксандр Лукашэнка “зноў разыграе рытуальны фарс і сам сябе прызначыць прэзідэнтам”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 25 жніўня ў Ольштыне (Польшча) на Campus Poland of the Future “Плошча адкрытай думкі”.
“Але ў 2020 годзе ён страціў легітымнасць у вачах грамадзян. Вядома, гэтыя выбары адбудуцца, але калі гэта нешта і легітымізуе, то толькі самога Лукашэнку ў яго вачах. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не мае нічога агульнага з выбарамі”, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба.
Паводле слоў палітыка, Лукашэнка “стаў палітычным ізгоем, яго немагчыма прыняць”. “І для заходніх лідараў ён зусім непрымальны. Заходнія лідары былі і будуць цалкам на баку дэмакратычных сіл”, — сказала дэмлідар.
“Я не хачу ствараць ілюзію, што пасля зменаў усё будзе выдатна і ідэальна. Не, гэта будзе цяжкі і балючы перыяд аднаўлення, таму што цяпер Лукашэнка распрадае Беларусь, прадае яе эканоміку расіянам. Але я бачу, як беларусы хочуць аднавіць радзіму, і таму ўпэўненая, што ў нас усё атрымаецца з дапамогай нашых сяброў-дэмакратаў”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Паводле яе пераканання, “пасля дэмакратычных і сумленных выбараў, калі Беларусь абярэ новага лідара, краіна прыцягне шмат інвестыцый”. “Нам трэба будзе правесці рэформы, якія дазволяць перабудаваць краіну, — дадала палітык. — У нас ёсць выдатныя прыклады вакол — Польшча, Малдова. Таму мы павінны арганізаваць усё так, каб беларусы захацелі вярнуцца ў краіну. Каб яны захацелі адкрыць бізнес у Беларусі”.
Campus Poland of the Future “Плошча адкрытай думкі” — штогадовае мерапрыемства, дзе абмяркоўваюцца пытанні палітыкі, бяспекі, культуры, адукацыі, грамадзянскай супольнасці.
Сёлета праходзіць у Ольштыне, чакаецца ўдзел прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага, прэзідэнта Еўрапейскага парламента Раберты Метсолы, віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Веры Ёўравай, экс-прэм’ер-міністра Фінляндыі Санны Марын.
Ціханоўская наведвае Польшу з візітам 25–26 жніўня.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка