Мінск 23:47

Долар і юань патаннелі на біржавых таргах 30 жніўня

Крыніца: pixabay.com

30 жніўня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 жніўня.

Курс долара знізіўся да 3,1705 рубля (-0,0129, -0,41%), юаня — да 4,5191 рубля за 10 (-0,0006, -0,01%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5233 за 100 (+0,0004, +0,01%).

Таргі еўра не праводзіліся. Ён застаўся на ўчорашніх пазіцыях — 3,5574 рубля.

На гэтым працоўным тыдні (26–30 жніўня) курс долара знізіўся на 0,49% (з 3,1862 да 3,1705); еўра падаражэў на 1,06% (з 3,52 да 3,5574), юань — на 0,44% (з 4,4992 да 4,5191 за 10), расійскі рубель — на 0,73% (з 3,5102 да 3,5233 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае). У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: