У Гомельскай вобласці КДК спагнаў з тых, хто не адпрацаваў па размеркаванні больш за 120 тыс. рублёў
5 верасня, Позірк. У Гомельскай вобласці больш за 30 выпускнікоў вышэйшых ці сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў не адпрацавалі “належны тэрмін па размеркаванні”, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.
У ходзе праверкі супрацоўнікі ведамства ўстанавілі, што ў шэрагу ВНУ і ССНУ рэгіёну “не быў забяспечаны належны кантроль за выкананнем выпускнікамі ўстаноўленага тэрміну адпрацоўкі”.
Акрамя таго, асобныя ўстановы адукацыі “не забяспечылі зваротную сувязь з наймальнікамі, да якіх размяркоўваліся выпускнікі, у тым ліку пры іх звальненні з-за невыканання працоўнага заканадаўства (напрыклад, за прагулы)”.
Тыя, хто не адпрацаваў належны тэрмін, “не кампенсавалі ў бюджэт каля 300 тыс. рублёў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку і навучанне”, гаворыцца ў рэлізе.
Сумесныя меры, прынятыя абласным КДК і ўстановамі адукацыі, “дазволілі спагнаць у бюджэт больш за 120 тыс. рублёў”.
Як сцвярджаецца, “аналагічная праца” праводзіцца і ў іншых рэгіёнах краіны. У прыватнасці, у Мінску ў бюджэт “спагнана 76 тыс. рублёў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку выпускнікоў дзвюх сталічных ВНУ”.
У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі выпускнікі, якім месца работы прадастаўлена шляхам размеркавання або накіравання, абавязаны адпрацаваць тэрмін абавязковай работы (для выпускнікоў ВНУ гэты тэрмін складае два гады, пры падрыхтоўцы па мэтаваму набору — пяць гадоў, для выпускнікоў ССНУ — тры гады).


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
