Токіа заявіў пратэст Мінску пасля тэлесюжэта пра арыштаванага ў Беларусі японца
6 верасня, Позірк. Токіа заявіў пратэст Мінску ў сувязі з паказаным на беларускім тэлебачанні сюжэтам пра “затрыманага і абвінавачанага ў шпіянажы” японскага грамадзяніна Наканісі Масатосі, паведамляе Kyodo News са спасылкай на ўласную крыніцу.
У пратэсце, які быў пададзены праз амбасаду Японіі ў Беларусі ўвечары 5 верасня пасля выхаду сюжэту, сярод іншага гаворыцца пра парушэнне правоў затрыманага.
Галоўны сакратар Кабінета міністраў Хаясі Ёсімаса заявіў, што тэлесюжэт выклікаў “вялікі жаль”. “Мы будзем аказваць максімальную падтрымку з пункту гледжання абароны нашых грамадзян”, — сказаў ён.
Медыя адзначыла, што раней стасункі Японіі і Беларусі пагоршыліся праз тое, што Мінск актыўна падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне.
Грамадзяніну Японіі Наканісі Масатосі выстаўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць), паведаміў начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак 5 верасня ў рэпартажы “Правал “самурая” з Токіа” на тэлеканале “Беларусь 1”.
Згаданы “падданы Японіі” затрыманы паводле падазрэння ў супрацы з замежнай выведкай, дадаў прадстаўнік ведамства.
Паводле яго сцвярджэння, Наканісі, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы “выведвальнай інфармацыі вайсковага характару, у прыватнасці, пра беларускую вайсковую інфраструктуру, пра перамяшчэнне войскаў і вайсковай тэхнікі, пра цяперашнюю сітуацыю на паўднёвым кірунку”.
Акрамя таго, паводле слоў Бычака, “замежніку выведорганам адпрацоўваліся заданні па вербавальным вывучэнні беларускіх грамадзян, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў”.
Абвінавачаны ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, і, паводле сцвярджэння Бычака, “актыўна супрацоўнічае са следствам і дае падрабязныя паказанні пра сваю супрацьпраўную дзейнасць”.
У рэпартажы сказана, што Наканісі пераехаў у Гомель у 2018 годзе. Паведамляецца, што ён пабраўся фіктыўным шлюбам з грамадзянкай Беларусі, які затым скасаваў, і ўладкаваўся працаваць выкладчыкам японскай мовы ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Скарыны.
Пра тое, што “ў гісторыі Беларусі ўпершыню спынена дзейнасць японскіх спецслужбаў”, тэлеграм-канал Агенцтва тэленавін, якое ўваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі, паведаміў 4 верасня.
Факт затрымання 50-гадовага грамадзяніна краіны ў Беларусі “9 ліпеня за меркаванае парушэнне беларускага заканадаўства” пацвердзіла 4 верасня тэлеканалу NHK амбасада Японіі ў Мінску.
5 верасня гэтую інфармацыю пацвердзіў журналістам галоўны сакратар Кабміна Хаясі. Паводле яго слоў, японскі консул сустрэўся з затрыманым, урад “аказаў яму максімальную падтрымку, у тым ліку звязаўся з яго сваякамі”.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Лічбы дапамогі беларусам не змяніліся, але растуць патрэбы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першы тыдзень студзеня была ўтрая вышэйшай, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка