Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў, аб’ёмы растуць — кіраўнік Мінтранса

12 верасня, Позірк. Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый са спасылкай на кіраўніка ведамства Аляксея Ляхновіча, які 11 верасня выступіў на пленарным пасяджэнні ў рамках Беларускага транспартнага тыдня.
Аб’ём вывазу беларускай прадукцыі праз партовую інфраструктуру РФ, паводле слоў міністра, за студзень — жнівень вырас на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.
“Беларускія грузы экспартуюцца па чыгунцы больш як у 90 краін свету, — заявіў Ляхновіч. — У 2024 годзе геаграфія паставак пашырылася за кошт такіх краін, як Сенегал, Перу, Малі, Уругвай, Эфіопія, Гвінея-Бісаў, Бенін, Туніс, Алжыр ды іншых”.
Паводле яго слоў, “ствараюцца неабходныя ўмовы для нарошчвання аб’ёмаў экспартных паставак прадукцыі айчынных прадпрыемстваў кантэйнерамі на рынак Кітая”.
Беларусь, адзначыў чыноўнік, працягвае выбудоўваць лагістыку, задзейнічаючы інфраструктуру міжнароднага транспартнага калідора Поўнач — Поўдзень. Акрамя таго, звярнуў увагу ён, сёлета ў красавіку краіна далучылася да транспартнага калідора Расія — Казахстан — Узбекістан — Афганістан — Пакістан.
“Наша краіна зацікаўлена ў далейшым развіцці ініцыятывы па стварэнню агульнай транспартнай прасторы ў рамках СНД, ЕАЭС і ШАС”, — падкрэсліў Ляхновіч.
Неабходнасць у перавалцы грузаў праз расійскія парты ўзнікла ў сувязі з заходнімі санкцыямі і адмовай літоўскіх партоў працаваць з Мінскам.
22 красавіка было падпісана пагадненне пра тое, што ТАА “Марскі тэрмінал “Вароты Арктыкі” пабудуе ў Мурманску да 2028 года вялікі порт для перавалкі беларускіх грузаў. Праектным рашэннем прадугледжаны аб’ёмы перавалкі да 25–30 млн тон на год.

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства2 жніўня ў трох гарадах Гомельскай вобласці зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў ліпені знізіўся на 0,5%, з пачатку года — на 1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу Кісляка пагрозай нацбяспецы і просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

