У студзені — жніўні рознічны тавараабарот у Беларусі вырас на 12% да таго ж перыяду 2023 года

16 верасня, Позірк. У студзені — жніўні 2024 года рознічны тавараабарот у Беларусі склаў 57,5 млрд рублёў, павялічыўшыся на 12% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду 2023-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені рознічны тавараабарот вырас на 9,9%, студзені — лютым і студзені — сакавіку — на 13%, студзені — красавіку — на 12,1%, студзені — траўні — на 12,2%, студзені — чэрвені — на 11,5%, студзені — ліпені — на 11,8%.
Тавараабарот грамадскага харчавання за гэты перыяд вырас у гадавым выражэнні на 12,1% — да 3,9 млрд рублёў (месяцам раней гэты паказчык быў 11,7%).
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 94,9% усяго рознічнага тавараабароту, за восем месяцаў склаўся на ўзроўні 54,6 млрд рублёў, што на 12,9% вышэй за аналагічны леташні паказчык (месяц таму было +13,1%).
Аптовы тавараабарот склаў 121 млрд рублёў — на 7,1% больш, чым год таму (+7,8%).
Па выніках першага паўгоддзя 2024 года абарот рознічнага гандлю ў Еўразійскім эканамічным саюзе павялічыўся на 8,8%: у Кыргызстане — на 18,9%, Беларусі — на 11,5%, Расіі — на 8,8%, Арменіі — на 5,9%, Казахстане — на 5,6%.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка