Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі

19 верасня, Позірк. Дэпутаты Еўрапарламента (ЕП) на сесіі ў Страсбургу (Францыя) 18 верасня абмеркавалі рэзалюцыю аб становішчы палітычных зняволеных у Беларусі.
У праекце дакумента, апублікаваным на сайце ЕП, гаворыцца, што ў Беларусі цяпер налічваецца больш за 1.300 палітвязняў, “часта адвольна затрыманых і змешчаных у небяспечныя для жыцця ўмовы”. Сярод іх ёсць людзі з “сур’ёзнымі захворваннямі і псіхічнымі разладамі, інваліды, ва ўзросце старэйшыя за 60 гадоў або непаўналетнія”. Звяртаецца ўвага, што з 2021 года не менш за шэсць чалавек памерлі ў няволі.
Еўрапарламент нагадвае, што ў сваім дакладзе ад 3 лютага 2023 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека назваў умовы ўтрымання ў беларускіх месцах зняволення “раўнасільнымі бесчалавечным і прыніжаючым годнасць”. У праекце рэзалюцыі таксама падкрэсліваецца, што палітвязні не атрымліваюць своечасовай і дастатковай медыцынскай дапамогі, абыходзяцца без адвакатаў, некаторыя доўгі час знаходзяцца ў інфармацыйнай блакадзе (інкамунікада).
Папярэдні тэкст дакумента змяшчае інфармацыю пра 78 палітвязняў, памілаваных сёлета. Разам з тым заяўляецца, што “беларускія ўлады працягваюць пераследаваць палітычных зняволеных пасля іх вызвалення, падвяргаючы іх рэгулярным праверкам, нагляду і распачынаючы супраць іх новыя крымінальныя справы”.
Праект рэзалюцыі прадугледжвае патрабаванне “неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі.
Пасяджэнні ў Еўрапарламенце пачаліся 16 верасня, галасаванне па рэзалюцыі аб сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі запланаванае на 19 верасня.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



