Мінінфарм выкарыстаў “Калыханку” для крытыкі блакавання ў Літве ютуб-каналаў беларускіх дзяржСМІ
23 верасня, Позірк. Міністэрства інфармацыі назвала “чарговым фактам інфармацыйнай цэнзуры” з боку ўладаў Літвы рашэнне аб блакаванні 18 ютуб-каналаў беларускіх дзяржаўных СМІ.
У заяве, распаўсюджанай 23 верасня, ведамства расцаніла гэта як “чарговы недружалюбны крок, накіраваны на абмежаванне доступу жыхароў Літвы да альтэрнатыўнай, дакладнай інфармацыі”.
“Афіцыйны Вільнюс працягвае скочвацца да палітыкі абмежавання свабоды слова і жорсткай цэнзуры. Інакш складана растлумачыць, якую шкоду нацыянальным інтарэсам Літвы магла нанесці, напрыклад, дзіцячая праграма “Калыханка”, — падкрэсліў Мінінфарм.
Глабальны відэахостынг “Ютуб” заблакаваў вяшчанне на Літву беларускіх прапагандысцкіх СМІ, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС, на патрабаванне Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні, якая “ў рамках супрацоўніцтва з Google папрасіла платформу выдаліць 18 беларускіх акаўнтаў”. Пра гэта стала вядома 18 верасня.
У ліку тых, хто трапіў пад абмежаванні — ютуб-каналы агенцтва АТН, тэлеканалаў “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “Беларусь 5”, “Беларусь 4. Брэст”, “Беларусь 4. Віцебск”, “Беларусь 4. Гомель”, “Беларусь 4. Гродна”, “Беларусь 4. Магілёў”, ТБ-праектаў Factor.by і ZonaX, а таксама радыёстанцый “Радыус-FM”, “Радыус FM Дом”, “Радыё Сталіца”, “Радио1” і “Радыё Беларусь”.
“Мы ўдзячныя Літве за ініцыятыву, гэта прэцэдэнт. Аднак мае сэнс блакаваць прапагандысцкія каналы на платформе наогул, а не толькі ў асобных краінах”, — адзначыў у каментары “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Краіны Захаду сталі ўводзіць санкцыі супраць Беларусі пасля выбараў 2020 года. Абмежаванні былі пашыраныя вясной 2021-га, пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску і пачатку міграцыйнага крызісу, і ў 2022-м — пасля таго як Беларусь падтрымала расійскую агрэсію ва Украіне.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка