Лукашэнка анансаваў перад выбарамі “вельмі жорсткую праверку” ў войску, МУС і КДБ

24 верасня, Позірк. Аб маючай адбыцца сур’ёзнай праверцы ўсіх сілавых ведамстваў заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 верасня на нарадзе з вайскоўцамі на Абуз-Лясноўскім агульнавайсковым палігоне (Брэсцкая вобласць).
“Войска трэба страсянуць і прывесці яго ў ідэальны стан, пакуль у нас ёсць адзінства ў грамадстве і дысцыпліна, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Скончым “разборкі” ў сельскай гаспадарцы па ўборцы і іншых пытаннях, наступіць зімовы перыяд — праверка будзе вельмі жорсткая па ўсіх напрамках. Вайскоўцаў у цэлым. Не толькі арміі, але і МУС, Камітэта дзяржбяспекі. Кожнаму нарэзаныя задачы, Усе ўсё ведаюць — трэба выконваць”.
Раней ён аддаў распараджэнне “паставіць на асаблівы ўлік” грамадзян, якія праходзілі службу ў спецыяльных падраздзяленнях сілавых ведамстваў. “У бліжэйшы час праверым усе падраздзяленні. Чаму я на гэтым настойваю: гэтая спецпадрыхтоўка вельмі дорага нам каштавала. Падрыхтаваць такіх спецназаўцаў — гэта вялікія грошы”, — удакладніў Лукашэнка.
Ён нагадаў аб сваім даручэнні ўдасканаліць падрыхтоўку вайскоўцаў у войску: “Каб не было залішняй муштры, каб фізічна былі гатовыя хлопцы. Фізпадрыхтоўка, як і агнявая, тактычная, і вывучэнне відаў сучаснай зброі павінны быць на першым месцы”.
Ён заявіў таксама аб задачах, пастаўленых Беларускаму таварыству паляўнічых і рыбаловаў (ім кіруе экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч).
“Паляўнічых у нас шмат, яны павінны мець сваё падраздзяленне са сваёй зброяй, — лічыць Лукашэнка. — І гэта трэба паглядзець: як ствараецца, што створана. Дзе мы падрыхтуем лепшых снайпераў, чым у іх? Таму і гэта трэба выкарыстоўваць, па-гаспадарску паставіцца. А не разлічваць, як у савецкія часы: грошы дадуць, мы ваенны гарадок пабудуем, набяром туды хмару людзей, будзем іх вучыць, як звычайна ў войску мы робім, а потым яны навучацца ваяваць. Мы так эканоміку пакладзем, у нас жабраком народ будзе хадзіць. Мы не можам такія велізарныя грошы ўкладаць у такую сістэму падрыхтоўкі”.
28 красавіка ў эфіры тэлеканала СТБ Шуневіч заявіў, што колькасць жадаючых прайсці перападрыхтоўку па сістэме “снайпер” па адной з ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў “перавысіла ўсе чаканні”. “Будзем паступова павялічваць патэнцыйную колькасць тых людзей, якія ў выпадку неабходнасці могуць быць ужытыя як спецыялісты вельмі вузкага, вузканакіраванага, хірургічнага, так бы мовіць, інструмента ў ваенных дзеяннях”, — сказаў ён.
Падрыхтаваць стралкоў Шуневічу даручыў Лукашэнка ў чэрвені 2022 года.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Паводле інфармацыі аб’яднання былых сілавікоў BelPol, яны запланаваныя на 23 лютага.
Дэмакратычныя сілы краіны неаднаразова заяўлялі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.
Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Палітычны крызіс, які ўзнік пасля іх, і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца да гэтага часу.
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка