На сайце Белтэлерадыёкампаніі апублікаваны неіснуючы “ўказ Лукашэнкі” аб мігрантах (дапоўнена)
Актуалізаваны 10-ты абзац, дададзены 11-ты.

30 верасня, Позірк. На сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by каля сутак таму пад загалоўкам “Рэкламныя навіны” быў апублікаваны “ўказ Аляксандра Лукашэнкі”, нібыта падпісаны 27 верасня.
“Дакумент” № 370 названы “Аб сродках падтрымкі мігрантаў у памежных абласцях РБ”. Пры гэтым ён змяшчае палажэнні, звязаныя з “прызывам”.
“У мэтах вызначэння прававога статусу мігрантаў у брэсцкай, гродзенскай і віцебскай абласцях (арфаграфія захаваная. — “Позірк”.), а таксама падтрымкі адміністрацыйных органаў” Лукашэнка нібыта абавязаў “прадпрымальнікаў транспартнай галіны” перадаваць свае транспартныя сродкі дзяржорганам “на працягу 7 дзён з дня прызыву”.
У выпадку адмовы, як заяўляецца, “абласныя органы ўлады РБ маюць права забраць загадзя вызначаныя сродкі транспарту”.
“Уладальнікі дамоў і кватэр абавязаныя прадаставіць іх абласным органам улады на працягу 7 сутак з дня прызыву”, у выпадку адмовы адпаведная інфармацыя будзе перададзена ў пракуратуру, гаворыцца ва “ўказе”.
“Дакументам” прадугледжана таксама наданне “асаблівага прававога статусу” асобам, “перамешчаным у вышэйпаказаныя дамы і кватэры”.
У публікацыі на сайце БГТРК прыводзяцца “словы” кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыя Крутога, які нібыта заявіў, што “гэтыя пастановы з’яўляюцца адказам на апошнюю хвалю чарнаскурых уцекачоў, якая захліснула нашу краіну”. “Указ прадугледжвае частковую рэквізіцыю транспартных сродкаў і жылых памяшканняў. Мы будзем трымаць вас у курсе далейшых крокаў у гэтым пытанні”, — “адзначыў” Круты.
Такога ўказу Лукашэнка не падпісваў.
Кім і для чаго была зробленая гэтая публікацыя, невядома.
Пры гэтым сайт абнаўляўся, на выходных сярод іншага публікаваліся паведамленні аб удзеле міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Неўзабаве пасля таго як паведамленні аб неіснуючым указе Лукашэнкі разышліся ў незалежных СМІ, сайт tvr.by перастаў адчыняцца.
17 верасня было абвешчана аб запуску сайта news.by, на якім публікуецца інфармацыя з асноўных рэсурсаў Белтэлерадыёкампаніі. Новы сайт з’явіўся амаль адначасова з пачаткам вяшчання ТБ-канала “Першы інфармацыйны”.
Анансавалася што на канале будзе “шмат эксклюзіву”, “аўтарскія рубрыкі”, дакументалістыка, прамыя трансляцыі і тэлеверсіі “самых значных падзей у краіне”. Зараз у праграме тэлеканала навіны і дакументальныя фільмы.

- Навіны Германіі, ЭканомікаЗ 2017 года Германія экспартавала ў Беларусь 5,5 тыс. сельскагаспадарчых жывёл і 4,3 млн птушакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


