Генпракратура загадала “Вайлдбэрыз” зняць з продажу беспілотнікі
1 кастрычніка, Позірк. “Прадстаўленне аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічалі рэалізацыі фізічным асобам на гэтай гандлёвай пляцоўцы беспілотных лятальных апаратаў, авіямадэлей і запасных частак да іх” унесла Генпракуратура дырэктару інтэрнэт-магазіна “Вайлдберыз” у Беларусі, паведамляе ведамства 1 кастрычніка.
“Як паказалі вынікі працы мытных органаў, значная частка такіх тавараў паступала ў адрас грамадзянаў Беларусі ў міжнародных паштовых адпраўленнях і пасылках, якія дастаўляюцца кур’ерам і іншымі спосабамі. І падобныя выпадкі не былі адзінкавымі”, — адзначыў начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў у відэакаментары, распаўсюджаным ведамствам.
У Генпракуратуры лічаць, што “бескантрольнае распаўсюджванне названай авіяцыйнай тэхнікі здольна аказаць негатыўны ўплыў на забеспячэнне грамадскай бяспекі, паколькі павышае рызыкі яе выкарыстання ў супрацьпраўных мэтах, у тым ліку для парушэння грамадскага парадку, экстрэмісцкай дзейнасці і ўчынення актаў тэрарызму”.
1 красавіка набыў моц указ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе з’яўляюцца парушэннем пагранічнага рэжыму і прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці (арт. 24.19 КаАП прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь — да 2 тыс. рублёў).
“Вайлдбэрыз” (Wildberries) — найбуйнейшы расійскі маркетплейс. Працуе ў РФ, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Арменіі, Узбекістане і Кітаі.
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства