Міліцыя перакрыла канал пастаўкі марыхуаны, вынята агулам 7,5 кг наркотыку

15 чэрвеня, Позірк. Двух жыхароў Гомеля (42 і 45 гадоў), раней судзімых за незаконны абарот наркотыкаў, затрымалі з доказамі злачынства аператыўнікі абласнога наркакантролю пры падтрымцы АМАП, паведаміла 15 чэрвеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле сцвярджэння ведамства, мужчыны арганізавалі дзве інтэрнэт-крамы, прызначаныя для распаўсюду наркотыкаў на тэрыторыі Гомельскага і Мінскага раёнаў.
Адзначаецца, што ў тайніках і падвальным памяшканні знойдзена і вынята “1,5 кг небяспечнага наркатычнага сродку марыхуана”, а таксама “наўтбукі, планшэты, мабільныя тэлефоны, грашовыя сродкі, упаковачныя матэрыялы ды шалі”.
“Падчас правядзення далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выяўлены канал пастаўкі марыхуаны ў наркамаркет суседняй дзяржавы, які арганізавалі 54 і 56-гадовы гамяльчане. Па месцы іх жыхарства знойдзена і вынята 6 кг рэчыва”, — паведаміла МУС, не канкрэтызаваўшы, ці затрыманы гэтыя людзі.
Распачатыя тры крымінальныя справы. Фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


