Мінск 15:00

Долар, еўра і юань падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

15 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 чэрвеня.

Курс долара вырас да 2,7723 рубля (+0,03%; +0,0008), юаня — да 4,0931 за 10 (+0,52%; +0,0213), еўра — да 3,2113 (+0,29%; +0,0093).

Расійскі рубель патаннеў да 3,8144 за 100 (-0,25%; -0,0097).

На мінулым працоўным тыдні (8–12 чэрвеня) курс долара знізіўся на 1,61% (з 2,8169 да 2,7715), еўра — на 2,18% (з 3,2733 да 3,202), расійскага рубля — на 0,05% (з 3,8259 да 3,8241 за 100); юаня — вырас на 0,53% (з 4,0505 да 4,0718 за 10).

Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997,83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).

Амерыканская валюта стала даражэй ва Украіне — на 4,43% (з 42,3878 да 44,2653 грыўні), Малдове — на 3, 21% (з 16,7925 да 17,3317 лея), Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,90% (з 0,8511 да 0,8588 еўра) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).

Падзяліцца: