Урад удвая падвысіў стаўкі экспартных пошлін на шэраг вуглевадародаў

2 кастрычніка, Позірк. Мытныя пошліны на шэраг вуглевадародаў, якія вывозяцца з Беларусі за межы Еўразійскага эканамічнага саюза, падвышаны 1 кастрычніка пастановай Савета міністраў № 724 ад 30 верасня.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 2 кастрычніка, экспартная пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы цяпер складае 45,2 долара за тону (на 1 верасня — 20,8 долара), на этан, бутан і ізабутан — 40,6 (18,7). Па абедзвюх пазіцыях стаўкі пошлін выраслі ў 2,2 раза.
Са студзеня да лютага 2024 года пошліны на вываз гэтых вуглевадародаў складалі 1,6 і 1,4 долара за т адпаведна. З лютага да верасня яны былі роўныя нулю.
Ад пачатку года застаюцца нулявымі пошліны на вываз сырой нафты, мазуту, нафтавага бітуму, вазеліну і парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў (на 1 снежня 2023 года — 24,7 долара за т), прамагоннага бензіну (13,5), таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх, сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных аліваў (7,4).
Стаўкі разлічваюцца паводле пэўнай формулы і залежаць ад кошту сыравіны на сусветных рынках. Беларускія пошліны роўныя расійскім.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС удвая вышэйшая, чым у кастрычніку летась (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць жанчын, у якіх нарадзіліся дзеці ў выніку ЭКА, за мінулы год вырасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка