Амаль 100 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт паспрабавалі вывезці з Беларусі ў тайніках модульных дамоў
10 кастрычніка, Позірк. 99.760 пачкаў беларускіх цыгарэт былі схаваныя ў тайніках модульных дамоў, якія ўвозяцца ў Літву з Беларусі 15 верасня, паведаміла 10 кастрычніка мытная служба суседняй дзяржавы.
Адзначаецца, што груз павінен быў прайсці транзітам праз літоўскую тэрыторыю ў Латвію.
Агульны кошт кантрабанднага тавару літоўскі бок ацаніў у суму (уключаючы абавязковыя падаткі і зборы) больш за 447 тыс. еўра.
Паведамляецца, што схованкі з кантрабанднымі цыгарэтамі NZ Gold выяўлены “амаль ва ўсіх унутраных сценах дамоў, а таксама ў столях і падлогах”. Пры гэтым знешнія сцены былі пакрыты спецыяльным ізаляцыйным матэрыялам з пракладкай, каб, на думку мытнікаў, “падмануць” рэнтген, аднак пры надглядзе ў прыгранічным Шальчынінкае кантрабанда была знойдзена.
У мытні лічаць, што схованкі для цыгарэт былі ўсталяваныя ў самым пачатку будаўніцтва хат, на этапе мантавання іх каркасаў.
Дасудовае расследаванне па факце затрымання кантрабанды працягваецца, яго вядзе Вільнюская раённая пракуратура.
Часткі разабраных дамоў зараз захоўваюцца на літоўскай мытні. Ці будуць яны знішчаны або прададзены на аўкцыёне, вырашыць суд, гаворыцца ў рэлізе.
6 верасня паведамлялася, што на працягу студзеня — чэрвеня 2024 года мытнікі Літвы спынілі кантрабанду 6,9 млн пачкаў цыгарэт на агульную суму (уключаючы абавязковыя падаткі) 9,7 млн еўра. Паводле інфармацыі мытні, па фактах незаконнага ўвозу было ўзбуджана 32 расследаванні. У агульным аб’ёме кантрабанды 77% прыпала на мяжу з Расіяй, 16% — з Беларуссю.
6 кастрычніка стала вядома, што з пачатку года ў Літву з Беларусі заляцела больш за 600 паветраных шароў (метэазондаў) з кантрабанднымі цыгарэтамі. Пры гэтым памежнікамі было перахоплена больш за 70 шароў (каля 11,6%).
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



