Суд у РФ прыгаварыў дваіх абвінавачаных у дыверсіі беларусаў да 12 гадоў зняволення
28 кастрычніка, Позірк. Маскоўскі абласны суд прыгаварыў грамадзян Беларусі Арцёма Брэсскага і Кірыла Басько да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму паводле п. “б” ч. 2 арт. 281 КК РФ (дыверсія), паведамляе “Медыязона”.
Суд таксама цалкам задаволіў грамадзянскі іск ААТ “Расійскія чыгункі” і абавязаў фігурантаў справы пакрыць шкоду ў памеры 2.874.000 расійскіх рублёў (каля 30 тыс. долараў).
Ураджэнцаў Віцебска, якія прыехалі ў сталіцу РФ на заробкі, затрымалі ў Маскве ў снежні 2022 года. Спачатку іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і аштрафавалі за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Пазней суд арыштаваў мужчын на падставе артыкула аб “наўмысным пашкоджанні маёмасці”, затым абвінавачанне перакваліфікавалі на “дыверсію”.
Паводле версіі следства, Басько і Брэсскі за ўзнагароджанне падпалілі электравоз у лакаматыўным дэпо “Арэхава-Зуева” — на замову нейкага чалавека, які прадставіўся Юрыем. Оперупаўнаважаны ФСБ Павел Памітун, які выступаў сведкам у судзе, сцвярджаў, што Юрый быў украінскім выведнікам, хоць сілавікі так і не высветлілі яго асобу і не патлумачылі, чаму палічылі яго ўкраінцам.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаВа ўдзельнікаў сацапытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні адбыліся ператрусы, ёсць затрыманыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаАбранне Латвіі ў Савет Бяспекі ААН дае магчымасць уключыць Беларусь у яго парадак дня — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства