У другім туры літоўскіх парламенцкіх выбараў на ўчастку ў Мінску большасць галасоў аддадзеная за кандыдата, які прайграў
29 кастрычніка, Позірк. Міністр эканомікі і інавацый Аўшрыне Арманайтэ (Партыя свабоды) перамагла 27 кастрычніка ў другім туры парламенцкіх выбараў на ўчастку для галасавання ў амбасадзе Літвы ў Мінску, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Галоўнай выбарчай камісіі гэтай краіны.
Арманайтэ атрымала 9 галасоў (50%), яе саперніца — прадстаўніца кіруючай кааліцыі Даля Асанавічутэ (Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты) — 7 (38,89%).
У галасаванні ўдзельнічала 18 чалавек (яўка 40%), 2 бюлетэні прызнана несапраўднымі. 12 чалавек прыйшлі на ўчастак, 6 даслалі бюлетэнь па пошце.
Па выніках выбараў у замежнай акрузе ў парламент прайшла Асанавічутэ, аднак агулам яе партыя пацярпела паразу і перайшла ў апазіцыю да сацыял-дэмакратаў, якія перамаглі.
У першым туры 13 кастрычніка літоўцы ў Мінску аддалі адносную большасць галасоў Арманайтэ; Асанавічутэ была чацвёртай, другім — Мікас Сакалаўскас (з “Працоўнай партыі”, якая ўваходзіць у “Мірную кааліцыю” левага прарасійскага толку). На выбарах па партыйных спісах у той дзень на ўчастку выйграла прарасійская Літоўская народная партыя, якая агулам не пераадолела 5-працэнтны бар’ер.
У кастрычніку ў Мінску былі таксама адкрыты выбарчыя ўчасткі ў амбасадах Малдовы (20 кастрычніка; першы тур прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндум аб уключэнні ў Канстытуцыю палажэння аб інтэграцыі ў Еўрасаюз) і Грузіі (26 кастрычніка; парламенцкія выбары).
3 лістапада ў малдаўскай амбасадзе будзе працаваць участак для галасавання ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў.
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



