Гнёт: Тое, што я не ў беларускай турме — прамое следства перамоваў паміж офісамі Ціханоўскай і Вучыча

2 лістапада, Позірк. “Тое, што я тут, перад вамі, а не ў беларускай турме — прамое следства кантактаў і перамоваў паміж офісамі Святланы Ціханоўскай і сербскага прэзідэнта [Аляксандра] Вучыча”, — заявіў беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт на прэс-канферэнцыі ў Берліне 2 лістапада.
31 кастрычніка стала вядома аб вызваленні Гнёта, які знаходзіўся ў Бялградзе пад хатнім арыштам у рамках судовага працэсу, пачатага Сербіяй на запыт аб экстрадыцыі, які накіравалі беларускія ўлады.
Паводле слоў Гнёта, ягоны кейс з уладамі Сербіі абмяркоўвалі дыпламаты “ўсяго Еўрасаюза, ЗША і Канады”. Аднак ключавая падзея адбылася “некалькі тыдняў таму на міжнароднай канферэнцыі ААН, калі каманда Святланы Ціханоўскай устанавіла прамы кантакт з офісам сербскага прэзідэнта”. “Асобнае дзякуй” Гнёт сказаў дарадцу Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзянісу Кучынскаму, “які і трымаў прамы кантакт”.
“Сербскі бок паставіўся вельмі эмпатычна, уважліва, пазітыўна”, — адзначыў рэжысёр.
(Будзе дапоўнена.)
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



