За першую дэкаду лістапада ў Беларусі патанула шэсць чалавек

11 лістапада, Позірк. Дзве жанчыны і чацвёра мужчыны патанула ў Беларусі з 1 па 10 лістапада 2024 года, вынікае з праведзенага “Позіркам” маніторынгу сутачных зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трое загінулых выяўлена ў Гродзенскай вобласці. 8 лістапада ў меліярацыйным канале ў вёсцы Гуды (Лідскі раён) патануў мужчына (1954 год нараджэння), 10-га — дзве жанчыны: у возеры Баклаха ў гарадскім пасёлку Краснасельскі (Ваўкавыскі раён) — яе асоба высвятляецца, і ў пітным калодзежы (глыбіня 20 м, дыяметр 1 м) у Воранаве (1970).
Трое мужчын загінулі ў вадаёмах: 3 лістапада — у вёсцы Студзянец (Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці), 4-га — у Іванаве (Брэсцкая вобласць), 8-га — вёсцы Хвошна (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці). Загінулыя былі адпаведна 1950-га, 1959-га і 1981-га г.н.
Паводле даных Таварыстава ратавання на водах (ТРВОД) на 14 кастрычніка, з пачатку года ў краіне патанула 311 чалавек, у тым ліку 20 непаўналетніх (у мінулым годзе — 311, 19 непаўналетніх).
Пры купанні патанула 97 (+31% да мінулага года), пры падзенні ў ваду — 147 (+47%). З агульнай колькасці патанулых 161 чалавек знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Непасрэдна ў перыяд купальнага сезона патанула 249 чалавек, выратавана — 169, з іх — 47 непаўналетніх.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 17 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+