Лукашэнка хоча актывізаваць супрацоўніцтва з Сербіяй
12 лістапада, Позірк. Аб неабходнасці інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва з Сербіяй заявіў 12 лістапада Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам у Баку на палях Сусветнага кліматычнага саміту.
“Трыццаць гадоў, як мы жывем у дыпламатычных адносінах, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Нямала зроблена, але і ў нашым лёсе, і ў лёсе Сербіі адбыліся сур’ёзныя змены. Гэта ўсё перад вачыма. <…> Тым не менш, жыццё працягваецца Гэта дрэнна, што ў нас няма такіх інтэнсіўных адносін. Пры ўсіх нашых цяжкасцях. Яны, канешне, існуюць”.
Лукашэнка прапанаваў спачатку задзейнічаць працуючую міжурадавую камісію з мэтай правядзення рэвізіі ў двухбаковых адносінах: “Калі нешта за гэты час не трэба ў нашых адносінах, гэта трэба адкінуць, намеціць новыя шляхі. Але адносіны трэба не проста падтрымліваць. Пры ўсіх цяжкасцях трэба інтэнсіфікаваць”.
Далей, на яго думку, бакам трэба абмяняцца візітамі на ўзроўні ўрадаў для канкрэтызацыі далейшых дзеянняў.
“Напрамкаў супрацоўніцтва шмат. Я разумею Сербію і часта аб гэтым казаў, што вам складана, практычна знаходзіцеся ў асяроддзі, ізаляцыі. З гэтага трэба зыходзіць і будаваць сваю палітыку. Але старых сяброў губляць нельга. Таму з Расіяй, Беларуссю падтрымліваць адносіны трэба. Гэта сапраўдныя сябры, глыбокія сябры, і ў гэтым кірунку, я мяркую, у Сербіі будуць рабіць максімум”, — сказаў Лукашэнка.
Беларусь і Сербія “аднолькава глядзяць на геапалітычную абстаноўку, якая складваецца сёння ў свеце, на абстаноўку, якая складваецца ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне”, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч па выніках сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Сербіі Аляксандрам Вуліным 31 кастрычніка ў Мінску.
30 кастрычніка Вулін, які прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў ІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, сустрэўся з міністрам унутраных спраў Беларусі Іванам Кубраковым і міністрам абароны Віктарам Хрэніным, а таксама назіраў “паказальныя выступленні” спецназа МУС.
Выступаючы днём пазней на канферэнцыі, ён заявіў, што на сёння “няма міжнароднага права” і раскрытыкаваў “калектыўны Захад”.
Адметна, што беларускія ўлады ўключылі Сербію ў спіс “недружалюбных” краін, у які акрамя дзяржаў Еўрасаюза і ЗША ўваходзяць Албанія, Вялікабрытанія, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Швейцарыя.
Сербія з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз.
У 2021 годзе Бялград далучыўся да санкцый ЕС супраць Мінска, пасля расійскага ўварвання ва Украіну падтрымаў наступныя пакеты абмежаванняў. У канцы студзеня 2022 года беларускі ўрад распаўсюдзіў на Сербію прадуктовае эмбарга, уведзенае ў адказ на санкцыі. Яно працягнута да канца 2024 года.
Пры гэтым Сербія 25 кастрычніка 2019 года падпісала пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам, у які ўваходзіць Беларусь. Дакумент набыў моц 10 ліпеня 2021 года.
У Сербіі быў затрыманы, змешчаны ў СІЗА, а пасля знаходзіўся пад хатнім арыштам беларускі рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік прызнанага ў Беларусі “экстрэмісцкім фармаваннем” аб’яднання SOS.by Андрэй Гнет. 31 кастрычніка стала вядома аб вызваленні Гнета ў выніку працяглай працы адвакатаў і перамоваў каманды дэмлідара Святланы Ціханоўскай з офісам сербскага прэзідэнта.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ полацкім пагранатрадзе заявілі аб 11 загінуўшых з пачатку года мігрантахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 лістапада — 1 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Важна, каб пасля сыходу Барэля ЕС захаваў прынцыповую пазіцыю па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг насельніцтву вырас у 1,8 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаРост курсу долара да беларускага рубля ў лістападзе рэкордны за апошнія два гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку больш за ўсё падаражэлі памідоры і перац, з пачатку года — бульба і чырвоная ікра (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЦэны на прампрадукцыю ў Беларусі за год выраслі на 6,5% — другі паказчык у ЕАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка