Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+
12 лістапада, Позірк. “12 лістапада 2020 года ад рук беларускага рэжыму загінуў Раман Бандарэнка. Амаль праз чатыры гады ў беларускай калоніі памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. З 2020 года ў беларускіх турмах памерлі сем палітвязняў. Абарвалася занадта шмат жыццяў”, — гаворыцца ў сумеснай заяве шэрагу акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій заходніх краін.
Яго падпісантамі з’яўляюцца, у прыватнасці, пасольствы Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, ЗША, Чэхіі і Швецыі.
“Мы памятаем аб гэтых ахвярах і заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных”, — адзначылі дыпламаты.
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю