Тавараабарот Мінска з Сеулам вырас за год у 15 разоў, сцвярджае амбасадар
14 лістапада, Позірк. У 2023 годзе тавараабарот Беларусі з Рэспублікай Карэя вырас у 15 разоў, заявіў у інтэрв’ю The Korea Times (было запісана ў беларускай амбасадзе ў Сеуле 23 кастрычніка і апублікавана 14 лістапада) амбасадар Беларусі ў краіне Андрэй Чарнецкі.
“Нават ва ўмовах глабальных палітычных і эканамічных цяжкасцей мы назіраем рост тавараабароту паміж нашымі краінамі. Беларускі экспарт у Паўднёвую Карэю, у тым ліку лесаматэрыялы і хімічныя валокны, карыстаецца высокім попытам”, — сказаў ён.
Даныя аб узаемным тавараабароце МЗС Беларусі не прыводзіць.
Паводле слоў пасла, Беларусь мае намер падтрымліваць і ўмацоўваць гандлёвыя адносіны з Паўднёвай Карэяй, санкцыі, “хоць і праблематычныя, не з’яўляюцца непераадольнай перашкодай”.
Абмежаванні, уведзеныя карэйскім урадам, “выклікаюць павагу і разумеюцца як суверэнныя рашэнні”, аднак санкцыі “не спрыяюць узаемаразуменню”, не вырашаюць “глыбінных праблем”, але “пагаршаюць глабальныя эканамічныя праблемы”, сцвярджае дыпламат.
Чарнецкі пры гэтым звярнуў увагу на непаслядоўнасць санкцыйнай палітыкі Паўднёвай Карэі: у той час як Беларусь падвяргаецца санкцыям з-за свайго саюза з Расіяй, іншыя блізкія саюзнікі Паўднёвай Карэі, такія як Германія і Польшча, не сутыкаюцца з падобнымі мерамі, нягледзячы на ўзаемадзеянне з Паўночнай Карэяй.
“Калі прэзыдэнт Пуцін падпісаў вайсковую дамову з Паўночнай Карэяй, Паўднёвая Карэя ўвяла санкцыі супраць Расеі і, адпаведна, Беларусі. Мы не падпісвалі ніякіх пагадненняў з Паўночнай Карэяй і не маем амбасады ў Паўночнай Карэі”, — сказаў ён, дадаўшы, што такія краіны, як Германія і В’етнам, узаемадзейнічаюць з ёй, не падвяргаючыся паўднёвакарэйскім санкцыям, што здаецца “несправядлівым і не да канца прадуманым падыходам”.
Беларускі дыпламат таксама заявіў, што санкцыі не змянілі палітыку Беларусі і не перашкодзілі яе міжнароднаму гандлю, бо краіна працягвае паспяхова гандляваць з такімі краінамі, як Расія, Кітай, Індыя і Бразілія.
“Санкцыі з боку некаторых еўрапейскіх краін не аказваюць на нас асаблівага ўплыву. Больш за тое, беларускія тавары па-ранейшаму купляюць у Еўропе дзякуючы іх якасці і эканамічнасці”, — падкрэсліў амбасадар.
Аб якіх таварах размова і як яны трапляюць у ЕС, дыпламат не ўдакладніў.
Чарнецкі таксама раскрытыкаваў ЗША і іх саюзнікаў за санкцыі і зазначыў, што яны хочуць ад Беларусі змены палітыкі “ў адпаведнасці з іх стандартамі”.
“Але ў кожным рэгіёне ёсць свае стандарты і лад жыцця. Навязваць адной краіне выяву паводзін іншай — усё роўна што навязваць правілы адной сям’і іншай. Гэта не спрыяе здаровым міжнародным адносінам”, — адзначыў беларускі дыпламат.
9 верасня ўступіла ў сілу папраўка да пастановы Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Паўднёвай Карэі аб імпарце і экспарце стратэгічных тавараў, якая пашырае пералік экспартных абмежаванняў у адносінах да Беларусі і РФ.
У пералік дадалі 243 пазіцыі, сярод якіх металарэжучыя станкі, розныя дэталі машын, часткі аптычнага абсталявання, а таксама датчыкі, “якія з высокай верагоднасцю будуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах”.
Экспарт прадукцыі са спіса забаронены, аднак прадугледжаны выключэнні. Разавае ліцэнзаванне магчыма, напрыклад, калі гаворка ідзе аб кантрактах, заключаных да ўвядзення экспартнага кантролю, або пастаўках паўднёвакарэйскім даччыным кампаніям.
Агульная колькасць тавараў, пастаўкі якіх у Беларусь і РФ падлягаюць рэгуляванню, дасягнула 1.402.
6 сакавіка 2022 года ўрад Рэспублікі Карэя прыняў рашэнне ўвесці меры экспартнага кантролю супраць Беларусі, мяркуючы, што яна “істотна спрыяе ўварванню Расіі ва Украіну”. Рашэнне аб санкцыях у дачыненні да РФ Паўднёвая Карэя прыняла некалькі раней, 28 лютага. Размова ідзе аб забароне паставак у краіну стратэгічных тавараў і далучэнні да дзеянняў заходніх краін па блакаванні банкаў у сістэме міжнародных плацяжоў SWIFT.
24 лютага 2023 года ўрад краіны павялічыў “спіс экспартнага кантролю тавараў, якія пастаўляюцца ў Беларусь і Расію на 741 пазіцыю, “уключаючы механізмы і аўтамабілі, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці зброі”.
Амбасада Беларусі ў Рэспубліцы Карэя заявіла 25 лютага, што “са шкадаваннем успрымае дзеянні паўднёвакарэйскага міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі па пашырэнню спісу экспартнага кантролю ў Беларусь” тавараў, якія “не адносяцца да стратэгічных прадметаў у адпаведнасці са схемай экспартнага кантролю Паўднёвай Карэі”.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка