У Беларусі 163 жанчыны-палітзняволеныя — “Вясна”
25 лістапада, Позірк. У Беларусі 163 жанчыны-палітзняволеныя, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын, які адзначаецца 25 лістапада.
За чатыры гады пасля прэзідэнцкіх выбараў праваабаронцы зафіксавалі больш за 1.450 вынесеных палітычна матываваных прысудаў па крымінальных справах у адносінах да жанчын. Рэальная лічба рэпрэсаваных жанчын невядомая, падкрэслівае “Вясна”.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў дачыненні да затрыманых жанчын часта ўжываюцца фізічная сіла, спецсродкі, псіхалагічны ціск, пагрозы фізічнага і сэксуальнага гвалту, адабрання дзяцей ці прычынення шкоды блізкім. Умовы ўтрымання ў зняволенні значна пагаршаюць здароўе жанчын, пры гэтым медыцынская дапамога не забяспечваецца.
Летась “Вясна” звярнулася ва Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і праінфармавала яго аб вядомых фактах катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да жанчын. На той момант агулам былі задакументаваныя гісторыі 193 жанчын, 37 з іх паведамілі канкрэтныя абставіны фізічнага гвалту падчас затрымання і ўтрымання ў камерах.
Праваабаронцам “Вясны” пастаянна надыходзіць інфармацыя пра новыя выпадкі рэпрэсій і бесчалавечных адносінаў адміністрацый жаночых калоній да зняволеных. На пачатку сакавіка 2023 года ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі ўзмацніўся ціск на зняволеных: часта сталі праводзіцца ператрусы і допыты. Жанчыны даўно не атрымліваюць лісты, аднак паведамляецца, што іх у калоніі выклікаюць на допыты праз лісты, у тым ліку старыя, дзе спрабуюць даведацца, кім ім даводзяцца адпраўшчыкі. Палітзняволеныя ўвесь час сутыкаюцца з псіхалагічным ціскам з боку супрацоўнікаў калоніі.
У жаночай калоніі № 4 існуе шмат пакаранняў, якія зневажаюць чалавечыя гонар і годнасць. Адно з такіх — змяшчэнне у так званую “клетку”, якая знаходзіцца на вуліцы паміж жылой і вытворчай зонамі, паведамляе “Вясна”.
Паводле звестак праваабаронцаў, увесь час знаходжання ў калоніі № 24 у Зарэччы (Рэчыцкі раён) жанчын рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар з нечалавечымі ўмовамі. Палітзняволеных пазбаўляюць спатканняў, перадач, знішчаюцца лісты ад сваякоў.
“Вясна” адзначае, што рэпрэсіі, гвалт, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з людзьмі толькі ўзмацняюцца, сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца. Гэта тычыцца і жанчын на свабодзе.
Ліквідаваныя амаль усе недзяржаўныя грамадскія арганізацыі, якія займаліся абаронай правоў жанчын, у тым ліку “Радзіслава” і адзіны прытулак для ахвяраў хатняга гвалту, арганізацыя “Гендэрныя перспектывы”, цэнтр “Яе правы” ды інш.
“Такім чынам, ахвяры гвалту засталіся ў Беларусі без абароны і падтрымкі. Праект для жанчын Girl Power Bel прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”, — адзначае “Вясна”.
У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Адпаведны дакумент распрацоўваўся некалькі разоў. У кастрычніку 2018 года чарговы варыянт рэзка раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка, назваўшы яго “дурасцю, узятай найперш з Захаду”.
У ліпені 2021 года Лукашэнка назваў свайго суперніка на выбарах 2020-га Святлану Ціханоўскую “дурай” і “мярзотніцай”. Пры гэтым ён рэгулярна заяўляе, што з жанчынамі не ваюе.
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ сітуацыі з нелегаламі на мяжы Беларусі і ЕС лістапад можа стаць самым спакойным месяцам пасля студзеня і лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУлады маюць намер ліквідаваць арганізацыю па падтрымцы ветэранаў вайны і вязняў канцлагераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+