Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Чыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+
30 лістапада, Позірк. Рост афіцыйнага курсу долара ЗША да беларускага рубля ў лістападзе выявіўся рэкордным за апошнія 23 месяцы — з пачатку 2023 года, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз дынамікі на валютным рынку.
Амерыканская валюта падаражэла на 8,34% — з 3,3185 да 3,5951 рубля. Большы рост апошні раз быў у снежні 2022 года — 12,38% (з 2,4349 да 2,7364).
Са студзеня 2023 года да ліпеня 2024-га назіралася рознанакіраваная дынаміка курсу. Значней за ўсё ён павысіўся летась у жніўні (+6,20%), лютым (+6,09%) і чэрвені (+3,73%). Найбольшае месячнае падзенне фіксавалася таксама ў 2023-м: у студзені (-3,27%), кастрычніку (-2,77%) і лістападзе (-2,54%).
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю