Вальфовіч назваў ЦВК “калектывам высокападрыхтаваных патрыётаў”, якія абараняюць нацыянальныя інтарэсы
4 снежня, Позірк. “ЦВК стаіць на абароне нашых нацыянальных інтарэсаў, электаральнага суверэнітэту Беларусі”, — заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, выступаючы 4 снежня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 35-годдзя Цэнтральнай выбарчай камісіі.
“Сёння сапраўды знамянальны дзень у жыцці краіны. Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адзначае 35-гадовы юбілей. Так, гэта невялікі прамежак часу ў гісторыі дзяржавы, але гэта вельмі важны прамежак часу”, — цытуе чыноўніка прэс-служба ЦВК.
Паводле слоў Вальфовіча, Цэнтрвыбаркам з’яўляецца “стала дзеючым дзяржаўным органам кіравання”, “гэта згуртаваны прафесійны калектыў высокападрыхтаваных патрыётаў”, якія стаяць “у першым эшалоне абароны нацыянальных інтарэсаў, абароны электаральнага суверэнітэту Беларусі”.
“[Цэнтрвыбаркам] старэйшы за нашую дзяржаву. І менавіта ЦВК даў штуршок для станаўлення нашай дзяржавы як сапраўды незалежнай і суверэннай”, — сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Прэс-служба ЦВК паведаміла аб узнагароджанні 4 снежня больш за 20 “ветэранаў выбарчай сістэмы” нагрудным знакам адрознення “За асабiсты ўклад у развiццё выбарчай сiстэмы”. Сярод іншых знак атрымала Лідзія Ярмошына, якая ўзначальвала Цэнтрвыбаркам у 1996-2021 гадах.
Раней 4 снежня ЦВК павіншаваў з 35-годдзем Аляксандр Лукашэнка.
Ён “выказаў упэўненасць”, што “ўласцівыя калектыву ЦВК цвёрдасць перакананняў і адданасць роднай краіне, высокія прафесійныя і асабістыя якасці з’яўляюцца залогам новых здзяйсненняў на карысць Айчыны”. Што разумеецца пад “адданасцю роднай краіне”, у пасланні не расшыфроўваецца. Лукашэнка адкрыта прызнаваў, што лічыць краіну сваёй уласнасьцю. “У мяне адзінае, што ёсьць – гэта мая краіна. Я аддаў яе будаўніцтву ўсё сваё свядомае жыццё”, – заявіў ён у студзені 2021 года.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі маштабнымі і працяглымі пратэстамі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў перыяд мінулых прэзідэнцкіх выбараў, працягваюцца да гэтага часу.
Гэта была апошняя кампанія, якую правяла 71-гадовая на дадзены момант Ярмошына. Яе прызначэнне на пасаду рашэннем Лукашэнкі супярэчыла Канстытуцыі. Упершыню трапіла пад санкцыі Еўрасаюза ў 2004 годзе. Цяпер уваходзіць у санкцыйны спіс ЕС з-за фальсіфікацый на выбарах 2020 года, нядопуску апазіцыйных кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах і перашкоды працы незалежных назіральнікаў на ўчастках. У свае санкцыйныя спісы Ярмошыну ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя, Украіна і іншыя краіны. ЗША ўнеслі Ярмошыну ў спіс спецыяльна абазначаных грамадзян і заблакіраваных асоб.
“Я хачу, каб [экс-кіраўнік ЦВК] Лідзія Ярмошына не думала, што яе не чакае адказнасць за ўчыненыя злачынствы. Апраўданні ў духу “у мяне не было выбару, мяне прымушалі, я проста малявала лічбы” не прымаюцца”, — заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў відэазвароце 28 верасня.
Пераемнікам Ярмошынай у ЦВК стаў былы міністр адукацыі, былы кіраўнік Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка.
ЕС увёў персанальныя санкцыі супраць Карпенкі ў чэрвені 2022 года. Карпенка, сакратар ЦВК Алена Балдоўская і яшчэ некалькі сяброў камісіі ў сакавіку 2023 года трапілі пад санкцыі ЗША.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на стратдыялогу з ЗША: Трэба распрацаваць крокі, каб вызваліць Беларусь ад расійскага панавання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЗША працягваць ціск на рэжым, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе вырас на 7,77%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВосем банкаў паведаміла аб новаўвядзеннях для кліентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка