У шосты пакет санкцый ЕС супраць Беларусі ўключана 12 фізічных і восем юрыдычных асоб
4 чэрвеня, BPN. У шосты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі ўключана 12 фізічных і восем юрыдычных асоб, вынікае з паведамлення ў афіцыйным часопісе ЕС.
Улічана “іх роля ў працягу унутраных рэпрэсій і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі”. Акрамя таго, санкцыі ўведзены за “ўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны”.
Персанальныя санкцыі ўжыты супраць кіраўніка Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі, суддзі Гомельскага абласнога суда Мікалая Долі, начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем законнасці судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Гомельскай вобласці Дзяніса Мікушава, былога начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Андрэя Паршына, сербскага бізнесмена Багалюба Карыча, беларускіх бізнесменаў Дзмітрыя і Віталя Алексіных (сыны Аляксея Алексіна, які трапіў пад санкціі раней), генеральнага дырэктара “Беларуськалія” Івана Галаватага, супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ Рыгора Азаронка, Ігара Тура, Людмілы Гладкай і Андрэя Сыча.
Пералічаныя асобы, на думку ЕС, “нясуць адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, за распаўсюджванне дэзінфармацыі і заклікі да гвалту або атрымліваюць выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць яго”.
Ім забаронены ўезд, а таксама транзіт праз тэрыторыю ЕС. Актывы асоб, уключаных у спіс, у выпадку выяўлення такіх, падлягаюць замарозцы, а грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена даваць ім сродкі.
Санкцыі закрануць “Беларуськалій”, Беларускую калійную кампанію, “Нафтан”, “Інтэр Табака”, тытунёвую фабрыку “Нёман”, “Белмытсэрвіс”, “Белкамунмаш”, Белтэлерадыёкампанію.
Агулам абмежавальныя меры ЕС у адносінах да Беларусі цяпер распаўсюджваюцца на 195 фізічных і 35 юрыдычных асоб.
“ЕС гатовы падтрымаць мірны дэмакратычны пераход у Беларусі. Ён таксама гатовы прыняць дадатковыя абмежавальныя меры, калі сітуацыя ў краіне не палепшыцца”, — гаворыцца ў паведамленні часопіса.
Шосты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі з’яўляецца “яшчэ адным прыкладам нашай рашучасці дзейнічаць, калі парушаюцца правы чалавека”, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
Ён адзначыў, што “нелегітымны рэжым працягвае шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека і жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да ўсіх слаёў беларускага грамадства”.
Ад імя ЕС Барэль выказаў салідарнасць з народам Беларусі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



