Старшыня праўладнай РППС Хіжняк падаў дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты
11 снежня, Позірк. Кіраўнік праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (РППС) Аляксандр Хіжняк падаў дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты — другім з пяці прэтэндэнтаў, вынікае з паведамлення Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК).
10 снежня паведамлялася, што адпаведныя дакументы ЦВК перадаў старшыня Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.
Тады Цэнтрвыбаркам нагадаў, што іншыя прэтэндэнты могуць падаць дакументы не пазней за 21 снежня — “як самастойна, так і на падставе даверанасці праз сваіх прадстаўнікоў”.
Паведамлялася, што ў пералік неабходных папер уваходзяць пісьмовая заява патэнцыйнага кандыдата, біяграфічныя звесткі, даныя пра адукацыю і месца працы, дэкларацыі аб даходах і маёмасці — яго, а таксама мужа (жонкі), паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.
Акрамя гэтага, у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, “асоба, вылучаная кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і якая стварыла выбарчы фонд, прадстаўляе ў Цэнтральную камісію фінансавую справаздачу аб расходаванні сродкаў гэтага фонду ў тэрмін, вызначаны ч. 14 ст. 481 гэтага кодэкса” (не пазней як на пяты дзень пасля заканчэння тэрміну вылучэння).
Рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата будзе прымацца пры наяўнасці згаданых дакументаў, а таксама пратаколаў абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, якія пацвярджаюць наяўнасць не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў, сабраных за вылучэнне.
Акрамя Сыранкова пра збор неабходнай колькасці подпісаў заяўлялі ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.
Хіжняк, а таксама былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах Ганна Канапацкая выніковую колькасць пададзеных на разгляд выбаркамаў подпісаў у сваю падтрымку не абнародавалі.
Сёмая прэзідэнцкая кампанія (асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня 2025 года) праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы звяртаюць увагу на імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка