Жыхарка Пінскага раёна Святлана Круцікава скончыла жыццё самагубствам пасля палітычнага пераследу

11 снежня, Позірк. Некалькі разоў асуджаная паводле “экстрэмісцкіх” адміністрацыйных артыкулаў жыхарка Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць) Святлана Круцікава 10 снежня скончыла з сабой, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 6 лістапада ў Пінску адбыўся суд над Круцікавай паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Вынікі разгляду справы невядомыя.
Раней жанчына адбыла некалькі адміністрацыйных арыштаў.
Спасылаючыся на меркаванні знаёмых Круцікавай, праваабаронцы паведамляюць, што яна не вытрымала ціску сілавікоў — вобшукаў, праверак, арыштаў.
5 студзеня 2022 года асуджаны па палітычных матывах 43-гадовы жыхар Смаргоні (Гродзенская вобласць) Дзмітрый Дудойць, які адбываў пакаранне ў Магілёве, уцёк падчас візіту ў паліклініку, спрыгнуў з моста і загінуў. Дудойць быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).
У лютым 2023 года скончыў жыццё самагубствам былы палітзняволены 19-гадовы Кірыл Шчаглоў пасля заканчэння тэрміну пакарання. Абставіны трагедыі невядомыя.
3 лютага 2022 года ў узросце 18 гадоў Шчаглоў быў прыгавораны судом Кастрычніцкага раёна Гродна да 1,5 года абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта).
Паводле даных праваабарончай арганізацыі “Прававая ініцыятыва”, яшчэ некалькі чалавек, якіх пераследавалі па палітычных матывах, скончылі з сабой пасля падзей 2020 года.
18-гадовы Дзмітрый Стахоўскі выкінуўся з 16-га паверха аднаго з сталічных інтэрнатаў. Жыхар Ваўкавыска (Гродзенская вобласць), сябра выбарчай камісіі Канстанцін Шышмакоў, які адмовіўся падпісаць выніковы пратакол, быў знойдзены павешаным. Таксама ў выніку павешання пакончыў жыццё супрацоўнік прадпрыемства “Нафтан” (Наваполацк, Віцебская вобласць), актывіст незалежнага прафсаюза Уладзімір Крысёнак і футбольны фанат з Маладзечна (Мінская вобласць) Мікіта Крыўцоў.


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

