Урад увёў ліцэнзаванне на вываз бульбы — яе сабрана ў паўтара раза менш, чым летась

12 снежня, Позірк. Урад на тры месяцы ўвёў ліцэнзаванне на вываз за межы Беларусі бульбы, адпаведную пастанову падпісаў 12 снежня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, пастанова прынятая “ў мэтах забеспячэння ў міжсезонны перыяд унутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй у поўным аб’ёме”.
“Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны паходжання за межы Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што рашэнні аб выдачы ліцэнзій будуць прымацца “ўпаўнаважанымі органамі, зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэбы краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі”.
Паводле звестак Белстата, на 1 лістапада 2024 года ў Беларусі было сабрана 534,8 тыс. тон бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 302 цэнтнеры з гектара. Пры гэтым на аналагічную дату 2023-га было накапана 827,2 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 358 ц/га.
Такім чынам, агульны ўраджай бульбы знізіўся ў 1,55 разы.
Амаль у 1,5 раза (на 49,06%) выраслі цэны на бульбу ў Беларусі ў студзені — кастрычніку 2024 года.
10 кастрычніка стала вядома, што ў Беларусі на тры месяцы ўведзена ліцэнзаванне на вываз за межы краіны белакачаннай капусты, яблыкаў і цыбулі рэпчатай.
Сцвярджалася, што дакумент падпісаны “ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме”.
8 кастрычніка ўрад падоўжыў на чарговыя паўгода ліцэнзаванне вывазу з Беларусі збожжавых.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


