Мінск 04:42

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да блогера Бяспалава

13 снежня, Позірк. Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да блогера Сяргея Бяспалава паведаміў 13 снежня Следчы камітэт.

32-гадовы Бяспалаў абвінавачваецца па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130, арт. 188, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 3611, ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368 і 3691.

СК прапануе Бяспалаву з’явіцца ў Мінск, на вул. Першамайскую, 7. Там размешчана сталічнае ўпраўленне камітэта.

Бяспалаў — сябра Каардынацыйнай рады, быў абраны туды ад спісу “Незалежныя беларусы” на чале з Максімам Шабуцкім. 9 чэрвеня 2022 года МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян, аб’яднаных створанымі ім інтэрнет-рэсурсамі “Мая краіна Беларусь”, “Усы Лукашенко”, “Элехтарат” і “Сергей Беспалов”. Былы добраахвотнік палка Каліноўскага.

Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.

Даведка “Позірку”:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 188 — паклёп;

арт. 293 — масавыя беспарадкі;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 357 — змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;

арт. 361 — заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца: