Улады анансавалі падрыхтоўку Кодэкса аб ахове здароўя
30 снежня, Позірк. План падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год зацвердзіў сваім указам 30 снежня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Прынцыпова новымі” актамі названыя анансаваныя Кодэкс аб ахове здароўя, Экалагічны кодэкс і закон “Аб аквакультуры”. Шэраг новаўвядзенняў будзе накіраваны “на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў”.
Сцвярджаецца, што “асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэба грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі“. “Асаблівая ўвага надавалася захаванню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання”, — адзначаецца ў паведамленні.
Акрамя гэтага, як заяўляецца, “запланаваная праца над праектамі законаў і ўказаў па выніках рэвізіі заканадаўства, якая праводзіцца ў цяперашні час <…> у мэтах выключэння залішняга тэхнічнага рэгулявання, перагружанасці заканадаўства нарматыўнымі прававымі прадпісаннямі і скарачэння прававога масіва ў цэлым”.
Таксама звяртаецца ўвага на планы па ўдасканаленні заканадаўства па павышэнні бяспекі дарожнага руху.
Аб планах падрыхтоўкі канцэпцый Кодэкса аб ахове здароўя і Экалагічнага кодэкса гаварылася два гады таму ў аналагічным указе Лукашэнкі аб планаванні законапраектаў на 2023 год.
Зараз на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале праходзіць грамадскае абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя, якое павінна завяршыцца 1 лютага 2025 года.
У кастрычніку гэтага года заяўлялася аб працы над канцэпцыяй Экалагічнага кодэкса.
Цяпер у Беларусі дзейнічае 26 кодэксаў.
Вынікі-2024. У беларускай медыцыне месца подзвігу ўсё менш
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


