2 студзеня зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды 2025 года
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 2 студзеня 2025 года ў 16:39
3 студзеня, Позірк. Першыя тэмпературныя рэкорды 2025 года зафіксаваныя 2 студзеня, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
У Брагіне паветра прагрэлася да 9,8 градуса цяпла. Ранейшы лакальны максімум дня пратрымаўся два гады (8,9 у 2023-м).
Абнавіліся экстрэмумы таксама ў Гомелі — 8,8 (7,5), Васілевічах — 8,8 (8,2), Мазыры — 8,4 (7,2), Слаўгарадзе — 5,5 (5,4) і Горках — 3,9 (3,8).
У Горках перапісаны рэкорд 2007 года, у астатніх гарадах ранейшыя максімумы адносіліся да 2023 года.
Паўтарыліся лакальныя экстрэмумы дня ў Лельчыцах — 9,3 градуса (2023) і Езярышчы — 4,4 (2018).
Рэкорд дня 2 студзеня (з 9 да 21 гадзіны) складае 11,9 градуса (зафіксаваны ў 2023 годзе ў Брэсце), сутачны — 13,8 (тады ж у Ваўкавыску).
3 студзеня пасля праходжання халоднага фронту тэмпература ў краіне істотна знізілася, днём у асноўным каля 0.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства