Карпенка дэманстратыўна апусціў у знішчальнік паперы тытульны аркуш заявы дэмсіл аб выбарах

10 студзеня, Позірк. “Дэструктыўныя крокі з-за мяжы са спробамі байкатаваць выбары прэзідэнта і не прызнаць іх вынікі не спыняюцца”, — заявіў, паводле дзяржтэлеканала “Першы інфармацыйны”, старшыня ЦВК Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі 10 студзеня ў Мінску.
Паводле яго, “найбольшая актыўнасць адзначаецца ў сацыяльных сетках”.
На прэс-канферэнцыі, як сцвярджае “СБ. Беларусь сегодня”, “былі паказаны ўлёткі, распаўсюджаныя збеглымі экстрэмістамі за мяжой, з заклікам байкатаваць выбары”.
“Што магу сказаць — мы ж не можам ім перашкодзіць займацца сваімі вынаходніцтвамі, увасабляць фантазіі. Мы сутыкаліся ў свой час з налепкамі, з рознымі ўлёткамі, з іншымі спробамі нейкім чынам паўплываць на гэта. Ёсць добрая кітайская прымаўка: як бы моцна ні дзьмуў вецер, ён не зрушыць гару з месца”, — сказаў Карпенка ў сувязі з гэтым.
Пасля ён апусціў тры экзэмпляры друкаваных матэрыялаў у знішчальнік паперы са словамі: “Што б я зрабіў з гэтай улёткай. Нам дапаможа кітайскі вытворца, думаю”.
На кадрах “Першага інфармацыйнага” відаць, што гэта была тытульная старонка сумеснай заявы дэмсіл аб выбарах з іх лагатыпамі.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам “зачышчанае” ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі празрыстай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Дэмсіл у згаданай сумеснай заяве ад 23 кастрычніка, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць “супраць усіх”. Тэкст быў апублікаваны на сайце дэмлідара Святланы Ціханоўскай. Акрамя яе, пад ім падпісаліся Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада.


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

