Мінская ДАІ на працягу трох дзён будзе правяраць грузавыя аўтамабілі
12 студзеня, Позірк. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі 13–15 студзеня правядуць “прафілактычную акцыю” з мэтай “папярэджання і спынення парушэнняў ПДР, якія здзяйсняюцца кіроўцамі грузавых транспартных сродкаў”, паведамляе прэс-служба УДАІ Мінгарвыканкама.
Акцыя, як адзначаецца, таксама будзе накіраваная на кантроль “асоб, адказных за допуск такіх транспартных сродкаў або іх кіроўцаў да ўдзелу ў дарожным руху”.
“У рамках гэтай акцыі супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі будуць надаваць увагу захаванню кіроўцамі грузавых аўтамабіляў патрабаванняў ПДР, а таксама патрабаванняў іншых заканадаўчых актаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што “дадаткова будзе ажыццяўляцца кантроль за тэхнічным станам такога транспарту і фізічным станам кіроўцаў”.
“У выпадку выяўлення парушэнняў да адказнасці могуць быць прыцягнутыя як кіроўцы, так і асобы, адказныя за допуск кіроўцаў або іх транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху”, — заявілі ў ДАІ.
Аб дарожна-транспартных здарэннях з удзелам грузавікоў рэгулярна паведамляе прэс-служба МУС.
7 снежня стала вядома аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце ДТЗ у Магілёўскай вобласці, у выніку якой загінула цэлая сям’я.
Паведамлялася, што трагедыя адбылася апоўдні 7 снежня ў Слаўгарадскім раёне. Легкавы аўтамабіль Kia “ў складаных дарожных умовах раптам занесла на паласу сустрэчнага руху”, дзе ён сутыкнуўся з фурай MAN, якая транспартавала металапрофіль.
50-гадовы кіроўца легкавога аўто, яго 43-гадовая жонка і іх 5-гадовае дзіця (жыхары Мінскай вобласці) загінулі. Кіроўца грузавіка быў шпіталізаваны з траўмамі.
Справа ўзбуджаная паводле ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб).

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС удвая вышэйшая, чым у кастрычніку летась (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць жанчын, у якіх нарадзіліся дзеці ў выніку ЭКА, за мінулы год вырасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка